«Парламентарыі заклікаюць грамадзян адмовіцца ад гвалту і вярнуцца да нармальнага жыцця».

23 верасня, 2020 года, 10: 45.

Фенаменальны адказ «дэпутата» Палаты прадстаўнікоў  Сяргея Дзіка ад Коласаўскай выбарчай акругі №106 на зварот былога дэпутата Вярхоўнага Савета, сябра ЦК БСДП Паўла Знаўца.  

Тэкст звароту ніжэй.                                                      

Заява

Мяне, як выбаршчыка нашай акругі, непакоіць сітуацыя, якая склалася ў краіне пад час і па сканчэнні выбарчай кампаніі. Тым больш мяне ўражвае маўчанне дэпутатаў “парламенту” па такіх падзеях: не выступаюць с асуджэннем гвалту у краіне ў дачыненні да сваіх выбаршчыкаў, не ініцыююць раследванні па фактах фальсіфікацый выбараў і збіцця грамадзян, не склікаюць пазачарговую сесію для вырашэння праблем.

У сувязі з тым, што ад Вас ні ў сродках масавай інфармацыі, ні на афіцыйным сайце Палаты прадстаўнікоў не паступала ніякіх палітычных і прававых ацэнак падзеям, якія склаліся ў Беларусі, прашу Вас даць палітычную і прававую ацэнку дзейнасці праваахоўных органаў, у прыватнасці супрацоўнікаў АМАП, пад час затрыманняў мірных дэманстрантаў. Ці з’яўляецца вашае маўчанне маўклівай згодай на ўжыванне гвалту, катаванні, збіцці і забойствы грамадзян?

Адказ у наступных фота.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *