Зварот Прэзідыума БСДП (Грамада)

БСДП 28.09.20 11:57

Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў
Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)
г. Мінск, вул. Кульман, 9-607

Зварот
Прэзідыума
Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)
з патрабаваннямі спынення эскалацыі канфлікту, пачатку дыялогу з мэтай кансалідацыі беларускага грамадства
У сувязі з палітычным крызісам у краіне, які быў выкліканы адсутнасцю свабодных і справядлівых выбараў, з мэтай дээскалацыі канфлікту просім прыняць наступныя меры:

  • Увесці ўведамляльны прынцып пры правядзенні масавых мерапрыемстваў на ўсёй тэрыторыі г. Мінска, ў тым ліку на цэнтральных плошчах сталіцы, з вызначэннем забароненых месцаў для іх правядзення.

Тлумачэнне: Масавыя мерапрыемствы апошніх дзён паказалі, што беларусы вылучаюцца выдатнай самаарганізацыяй, самакантролем і мірнымі паводзінамі. Адсутнасць міліцыі на дадзеных акцыях не правакуе канфліктаў. Пры правядзенні такіх акцый дастаткова каардынацыі з ДАІ для рэгулявання руху грамадзян і аўтатранспарту.

  • Доступ прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх арганізацый да мясцовых дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі (газеты, радыё, тэлебачанне) і грамадска-палітычных перадач;

Тлумачэнне: Прадстаўнікі дэмакратычных палітычных партый і грамадскіх арганізацый пазбаўлены магчымасці выказвацца адносна сітуацыі ў краіне і даносіць сваё бачанне аб магчымым шляху развіцця Беларусі праз дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі. Такая сітуацыя не прымальная, бо яна фарміруе выключна аднабаковую пазіцыю, у той час, як наша грамадства з’яўляецца шматбаковым і шматгранным і мае патрэбу ў альтэрнатыўных пазіцыях. Доступ прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх арганізацый будзе спрыяць канструктыўнай дыскусіі, дыялогу і зніжэнню ўзроўня накала і палярызацыі ў беларускім грамадстве.

  • Роспуск мясцовага Савета дэпутатаў і правядзенне новых свабодных і справядлівых выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў;

Тлумачэнне: У беларусаў няма даверу да інстытута выбараў. Іх інтарэсы прадстаўляюць не выбраныя народам у выніку свабодных і справядлівых выбараў грамадзяне, а прызначаныя ў ходзе цырымоніі праз працэдуру так званых выбараў лаяльныя да ўлады грамадзяне. Мы лічым, што Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў (як і астатнія мясцовыя Саветы дэпутатаў), не адлюстроўвае і не прадстаўляе рэальныя інтарэсы грамадзян. У сувязі з гэтым мы патрабуем роспуску Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і правядзення пазачарговых выбараў з абавязковым уключэннем у склад выбарчых камісій прадстаўнікоў дэмакратычных палітычных партый, прадстаўнікоў кандыдатаў, а таксама ўвядзеннем правапрымяняльнай практыкі адкрытага і галоснага падліку галасоў выбаршчыкаў з дэманстрацыяй бюлетэняў усім сябрам выбарчай камісіі і незалежным назіральнікам, раскладваннем па стосах гэтых бюлетэняў за кандыдатаў і агучваннем голасам кожнага бюлетэня пры падліку галасоў.

  • Ініцыяваць стварэнне камісіі па расследвані ўсіх фактаў выяўленых фальсіфікацый пад час прэзідэнцкіх выбараў з прадстаўнікоў мясцовай улады і праваабарончых арганізацый;

Тлумачэнне: адсутнасць свабодных і справядлівых выбараў, неўключэнне ў камісіі прадстаўнікоў дэмакратычных палітычных партый і кандыдатаў, нядопуск незалежных назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі справакавала сітуацыю, у якой апынулася краіна пасля выбараў. Для пошуку кампрамісу паміж ўладай і грамадскасцю патрэбна стварэнне камісіі па расследвані ўсіх фактаў выяўленых фальсіфікацый пад час прэзідэнцкіх выбараў з мэтай расследвання кожнага выяўленага факта фальсіфікацыі і прыцягнення да адказнасці кожнага вінаватага ў адпаведнасці з заканадаўствам.

  • Расследваць усе факты незаконнага і непрапарцыйнага ўжывання сілы пры разгоне мірных дэманстрантаў, ужывання траўматычнай і вогнепальнай зброі, слезацечнага газа і вадамётаў, выкарыстання святла-гукавых гранат, збіцця і катаванняў пратэстоўцаў пасля іх затрымання, забойства мірных грамадзян.

БСДП — чат, [28.09.20 11:57]
[Переслано из БСДП]

Тлумачэнне: сваімі непрапарцыйна жорсткімі дзеяннямі ўлада справакавала канфлікт унутры грамадства і раскалола яго на два лагеры, дзе падаўляючая большасць беларусаў апынулася на баку тых, хто асуджае гвалт, забойствы, рэпрэсіі і правакацыі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў. Мы лічым неабходным увядзенне мараторыя на ўжыванне праваахоўнымі структурамі сілы ў дачыненні да мірных дэманстрантаў і грамадзян, якія пратэстуюць, альбо выражаюць сваю грамадзянскую пазіцыю выключна мірнымі шляхамі.
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) гатова да абмеркавання сваіх прапаноў з прадстаўнікамі мясцовай улады і іншымі грамадска-палітычнымі арганізацыямі краіны.

Ігар Пятровіч Барысаў

Старшыня
Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) І.П. Барысаў

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *