Пастанова № 4 Мінскага абкама БСДП:

Менскі абкам БСДП вызначае дату правядзення Минскай абласной справаздачна-выбарчай канферэнцыі БСДП на 21 лістапада 2020.
Абкам прапануе правесці да 1 лістапада адпаведныя сходы першасных арганізацый Менскай вобласці і да 11 лістапада даслаць пратаколы сходаў у абкам.

Абкам вызначае наступную норму прадстаўніцтва дэлегатаў канферэнцыі: 1 дэлегат ад кожных 5 сяброў.

Колькасць сяброў просім вызначаць у адпаведнасці са спісамі, якія маюцца ў абласным упраўленні юстыцыі.

На сходах прапануем аценіць дзейнасць абкаму БСДП, прэзідыуму БСДП, ЦК БСДП, ЦРК БСДП па трохбальнай шкале: добра, здавальняючы, нездавальняючы.

Таксама прапануем абавязкова абмеркаваць і прыняць да высновы праект Функцыянальнага рэгламенту канферэнцыі Менскай абласной арганізацыі БСДП.

Прапануем да 1 кастрычника даслаць у абкам дакладную колькасць сяброў
суполак і спіс праведзеных статутных мерапрыемств.

  1. Маладечненскай раённай арганізаціі правесці 24 кастрычніка
    справаздачна-выбарчы сход і абраць делегатаў на канферэнцыю.
  2. Узденскай раённай арганізаціі правесці 19 верасня справаздачна-выбарчы сход і абраць делегатаў на канферэнцыю.
  3. Пухавічскай раённай арганізаціі правесці 20 верасня справаздачна-выбарчы сход і абраць делегатаў на канферэнцыю.
  4. Салігорскай раённай арганізаціі правесці 4 кастрычніка справаздачна-выбарчы сход і абраць делегатаў на канферэнцыю.
  5. Бярэзінскай раённай арганізаціі правесці 4 кастрычніка справаздачна-выбарчы сход і абраць делегатаў на канферэнцыю.
  6. Сталбцоўскай раённай арганізаціі правесці 4 кастрычніка справаздачна-выбарчы сход і абраць делегатаў на канферэнцыю.
  7. Жодзінскай раённай арганізаціі правесці 11 кастрычніка справаздачна-выбарчы сход і абраць делегатаў на канферэнцыю.
  8. Барысаўскай раённай арганізаціі правесці 4 кастрычніка справаздачна-выбарчы сход і абраць делегатаў на канферэнцыю.

Пры правядзенні справздачна-выбарчых сходаў даслаць да 11 лістапада пратаколы ў абкам і даслаць адпаведныя звесткі у упраўлення юстыцый (пратакол і звесткі аб сябрах выбарных органаў).

Прапануем наступны праект парадку дня канферэнцыі:
— Справаздача абкаму.
— Спраздача рэвізору.
— Выбары абкама.
— Выборы рэвізійнай камісіі.
— Рознае.

Аналагічны тыпавы праект парадку дня прапануем таксама для пастаўленых на
ўлік районных і гарадскіх партыйных суполак .

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *