РЭКАМЕНДАЦЫІ да партыйнага этыкету

Алесь Міхайлавіч Сдвіжкоў

                                                                                            Праект

                                                                                            Другая рэдакцыя

                           РЭКАМЕНДАЦЫІ

да партыйнага этыкету і прыкладных сацыяльных установак  у   дзейнасці сябраў выбарных органоў і рабочых груп БСДП

         Скарочаная назва: Партыйны этыкет.

І. Агульныя палажэнні.

1.1. Дадзеныя Рэкамендацыі з’яўляюцца мэтадам рэгулявання і ўдакладнення цывільных узаемаадносін, калегіяльнага абыходжання і выразнасці міжасобасных зносін сябраў выбарных органоў і рабочых груп.

1.2. Партыйны этыкет ёсць комплекс прымальных паводзін у якасці фармалізаванага і ўсталяванага парадка калегіяльнага абыходжання.

1.3. Сацыяльная ўстаноўка ёсць канкрэтная падрыхтаванасць да групавых ці індывідуальных дзеянняў, якая зыходзіць з адпаведнай ацэнкі цывільнай рэчаіснасці.

1.4. Дадзеныя Рэкамендацыі маюць выключна ўмоўны, ужывальны, мадэльны, рэферэнтны характар.

1.5. Існуючыя Рэкамендацыі складаюць адкрыты рэсурс дзеля свабоднага ўжывання, далейшай распрацоўкі і публічнага распаўсюджвання.

ІІ. Ужывальныя крытэрыі партыйнага этыкету.

2.1. Перад усім партыйны этыкет рэалізуецца ў розных тыпах ці відах палітычнай ды сацыяльнай дзейнасці сябраў выбарных органаў і рабочых груп БСДП.

2.2. Кожны сябра выбарнага органа ці рабочай групы сам, без крывадушнасці і фарысейства, вызначае сваю апазіцыйную палітычную карэктнасць у неабходнай прапорцыі канфармізму і нонканфармізму, апартунізму і радыкалізму, кампраміснасці і бескампраміснасці, лагоднасці і неўтаймаванасці.

2.3. Пажадана, каб кожны сябра выбарнага органа альбо рабочай групы усведамляў сабе, што ён з’яўляецца паўнамоцным прадстаўніком тых, хто яго вылучыў і абраў на пэўную кадэнцыю. І ўвасабляе цывільную роўнасць сярод роўных любога партыйнага ўзроўню.

2.4. Крайне непрымальна, калі сябра выбарнага органа ці рабочай групы выказвае калегам бюракратычную фанабэрыю, адміністрацыйную пыхлівасць, начальніцкае хамства, каманднае грубіянства.

2.5. Пажадана, каб усякі сябра выбарнага органа альбо рабочай групы заўжды памятаў аб звычайных формулах ветлівасці ды ўзаемнай павагі пры калегіяльным абыходжанні, цывільных узаемаадносінах і міжасобасных зносінах.

2.6. Дапусцімы усялякія формы спрэчак, дэбатаў, дыспутаў, дыскусій, палемікі, эрыстыкі.

2.7. У спрэчках і крытычных выказваннях прымальны разнастайная рыторыка, стылістыка, уключна экспрэсіўную лексіку і эмацыйныя выказванні. Але ж без пераходу на асабістасці, непарламенцкія непрыстойнасці, вульгарную лаянку.

2.8. Пажадана, каб у спрэчках сябры выбарных органаў і рабочых груп прытрымліваліся экуменічнай талерантнасці і не абражалі канфесіянальных поглядаў, уключна перакананняў носьбітаў атэізму.

2.9. Рэкамендуецца ў адносінах да этнічных і моўных меншасцей ужываць сацыял-дэмакратычныя прынцыпы культурна-нацыянальнай аўтаноміі.

2.10. Пажадана гендарная і ўзроставая роўнасць цывільных узаемаадносін, калегіяльнага абыходжання і міжасобасных зносін сябраў выбарных органаў і рабочых груп. Найбольш непрымальнымі паўстаюць мужчынскі ды жаночы шавінізм ці сэксізм.

2.11. Мэтазгодна не абразіць маральныя нормы, каштоўнасныя арыентацыі, палітычныя перакананні і таму ўстрымлівацца ад прапаганды перажыткаў ды перадузятасцяў падрыўных ілжэвучэнняў накшталт марксізму, камунізму, пралетарскага інтэрнацыяналізму, анархізму і гэтак далей.

2.12. Пры абмеркаванні тых ці іншых пытанняў пажадана пазбягаць дэмагогіі і прафанацыі, шарлатанства, антынавуковага абскурантызму.

2.13. У дэбатах і дыскусіях, у палемікі, асабліва ў рэпліках непрымальна выхваляць фальшывыя дасягненні таталітарнай савецкай улады і панавання расейскага імперыялізму.

2.14. Паколькі існуюць арганізацыйныя сакрэты і тайны, а таксама прыватнасць у дачыненні да асоб і груп, абмежаванне галоснасці і публічнасці часткова дапусціма. Але ж рознае абмежаванне галоснасці і публічнасці павінна быць ухвалена выбарным органамі ці рабочай групай аднагалосна.

2.15. З мэтай пашырэння партыйнага ўплыву сацыял-дэмакратыі сябрам выбарных органаў і рабочых груп варта замацоўваць свае цывільныя кантакты і неабмежаваны ўдзел у працы разнастайных грамадскіх аб’яднанняў палітычнага накірунку. А таксама займаць у іх кіруючыя пасады.

2.16. Сябрам выбарных органаў і рабочых груп рэкамендуецца вельмі ўважліва і далікатна разглядаць арганізацыйныя, палітычныя прапановы і сацыяльныя ініцыятывы шэраговых партыйцаў. Аднак пры неабходнасці падвяргаць іх меркаванні аргументаванай крытыцы.

2.17. Рэкамендуецца пачынаць усе партыйныя мерапрыемствы своечасова ў прызначаную гадзіну. Тым часам пытанне кворуму вырашаць на працягу пасяджэння з удзелам тых, хто спазняецца па важкім і дастатковым прычынам.

2.18. У выпадку немагчымасці выконваць свае функцыянальныя абавязкі сябру выбарнага органа ці рабочай групы пажадана пакінуць сваю пасаду.

ІІІ. Меры ўдзеяння на парушальнікаў партыйнага этыкету. 

3.1. Выказаць агульнае незадавальненне ў фармаце заўвагі, вымовы, вотуму недаверу, палітычнай ці ідыялагічнай адпаведнасці.

3.2. Пазбавіць парушальніка голаса да канца пасяджэння.

3.3. Пазбавіць парушальніка голаса на абмежаваную колькасць пасяджэнняў (два, тры і больш).

3.4. Пазбавіць парушальніка голаса на азначаны тэрмін (тры, чатыры месяцы і больш).

3.5. Накласці на парушальніка грашовае спагнанне.

3.6. Рэкамендаваць адпаведнаму партыйнаму сходу ў далейшым больш не вылучаць злоснага парушальніка ў склад дадзенага выбарнага органа ці рабочай групы. Альбо рэкамендаваць адазваць парушальніка, калі гэта дазваляюць статутныя і рэгламентарныя нормы.

3.7. Усялякія меры ўдзеяння на парушальнікаў партыйнага этыкету павінны быць ухвалены абсалютнай ці кваліфікаванай большасцю ад спісачнага складу выбарнага органа ці рабочай групы.

IV. Увод у дзеянне партыйнага этыкету.

4.1. Існуючыя Рэкамендацыі могуць быць цалкам альбо часткова дадаткам да адмысловага функцыянальнага рэгламенту выбарнага органа ці рабочай групы.

4.2. Дапусціма карыстацца дадзенымі Рэкамендацыямі ў якасці рэферэнтнага даведніка і крыніцы калегіяльнага маральнага аўтарытэту.

4.3. Любы ўжывальны крытэрый павінны быць ухвалены абсалютнай ці кваліфікаванай большасцю ад спісачнага складу выбарнага органа ці рабочай груп.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *