ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫ РЭГЛАМЕНТ канферэнцыі Менскай абласной арганізацыі БСДП

Алесь Міхайлавіч Сдвіжкоў

праект

ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫ РЭГЛАМЕНТ

канферэнцыі Менскай абласной арганізацыі БСДП

І. Уводзіны.

1.1. Дадзены Рэгламент мае сваёй мэтай упарадачыць і ўдакладніць правядзенне і працу канферэнцыі Менскай абласной арганізацыі БСДП згодна са статутам БСДП, а таксама пільнымі патрэбамі першасных суполак БСДП.

1.2. Канферэнцыя з’яўляецца вышэйшым статутным органам Менскай абласной арганізацыі БСДП.

ІІ. Умовы правядзення канферэнцыі.

2.2. Канферэнцыя збіраецца па рашэнню Менскага абласного камітэту БСДП альбо па патрэбаванню 1/3 гарадскіх, районных арганізацый, першасных суполак, альбо па патрэбаванню  рэвізійнай камісіі, якія выказаны на працягу аднаго месяца.

2.3. Канферэнцыя склікаецца на выснове адпаведнай пастановы Менскага абласнога камітэту БСДП, якая вызначае дату канферэнцыі і норму прадстаўніцтва ад гарадскіх, районных арганізацый, першасных суполак.

2.4. Канферэнцыя (таксама справаздачна-выбарная канферэнцыя) праводзіцца не радзей чым адзін раз у два гады.

ІІІ. Рэгламентарнае правядзенне канферэнцыі.

3.1. Абсалютнай большасцю (1\2 плюс адзін голас) упаўнаважаныя удзельнікі канферэнцыі абіраюць старшыню і сакрэтара канферэнцыі.

3.1.1. Старшыня і сакрэтар канферэнцыі з’яўляюцца службовымі асобамі, якія пільна сочаць за выкананнем усіх норм і патрэбаванняў існуячага Рэгламента. Старшыня і сакрэтар канферэнцыі забяспечываюць юрыдычнае і фактычнае прызнанне вынікаў канферэнцыі.

3.2. Абсалютнай большасцю галасоў упаўнаважаныя удзельнікі канферэнцыі абіраюць сяброў мандатнай каміссіі канферэнцыі. Пасля зацвержання пратаколаў мандатнай каміссіі упаўнаважаныя  удзельнікі канферэнцыі становяцца паўнамоцнымі дэлегатамі канферэнцыі.

3.3. Канферэнцыя правамоцна пры наяўнасці кворума на падставе абсалютнай большасці Канферэнцыя лічыцца правамоцнай, калі  ў ёй удзельнічае абсалютная большасць  дэлегатаў, якія пратакольна абраны першаснымі арганізацыямі БСДП, альбо пратакольна ўпаўнаважаныя  прадстаўнікі абсалютнай большасці першасных арганізацый БСДП у Менскай вобласці.

3.4. Усе рашэнні канферэнцыі прымаюцца, як правіла, абсалютнай большасцю (1\2 плюс адзін) галасоў дэлегатаў.

3.4.1. Пры неабходнаці магчыма галасаванне з кваліфікаванай большасцю 2/3 галасоў.

3.4.2. У асобных выпадках па прапанове старшыні канферэнцыі альбо адноснай большасці ў 1/3 галасоў дэлегатаў праводзіцца паімённае галасаванне. Аб паімённым галасаванні складаецца асобны пратакол.

3.5. Статутнае і рэгламентарнае абранне на выбраныя пасады Менскай абласной арганізацыі БСДП, ─ у тым ліку старшыні Менскай абласной арганізацыі БСДП, ягоных намеснікаў, старшыні рэвізійнай камісіі, сябраў рэвізійнай камісіі, сябраў абласнага камітэту, ─ праводзіцца толькі шляхам таемнага галасавання.

3.5.1. Абраным лічыцца сябра БСДП, за якого прагаласавала абсалютная большасць дэлегатаў канферэнцыя.

3.5.2. Пры роўнасці галасоў “за” і “супраць” праводзіцца жараб’ёўка.

3.6. Дэлегатаў на з’езд БСДП канферэнцыя Менскай абласной арганізацыі БСДП абірае толькі шляхам адкрытага галасавання.

3.7. Вотум даверу абласному камітэту Менскай абласной арганізацыі БСДП выносіцца толькі шляхам адкрытага ці паіменнага галасавання па прапанове старшыні канферэнцыі альбо адноснай большасці ў 1/3 дэлегатаў.

3.8. Старшыня (прэзідуум) канферэнцыі вядзе пасяджэнне канферэнцыі ў строгай адпаведнасці з існуючым Рэгламентам.

3.8.1. Старшыня канферэнцыі дае слова прамоўцам, пазбаўляе слова згодна з існуючым Рэгламентам і ўхваленымі Рэкамендацыямі да партыйнага этыкету.

3.8.2.  Старшыні канферэнцыі забаронена каментаваць выступленні делегатаў ў спрэчках шляхам адначасных рэплік і крытычных выказванняў праходам.

3.8.3. Старшыня канферэнцыі забяспечівае жорсткае выкананне парадку дня і праграмы канферэнцыі, захоўвае цывільныя абыходжанні грамады ў час пасяджэння згодна з ухваленымі Рэкамендацыямі да партыйнага этыкету.

3.8.4. Старшыня канферэнцыі прымае паступаючыя вусныя ці пісьмовыя прапановы дэлегатаў і ставіць іх на галасаванне.

3.8.5. Старшыня канферэнцыі папярэджвае прамоўцу за 1 хвіліну да заканчэння часу яго выступлення.

3.8.6. Старшынёй справаздачна-выбарчай канферэнцыі не могуць быць старшыня Менскай абласной арганізацыі БСДП ці ягоныя намеснікі.

3.9. Праекты парадку дня і праграму канферэнцыі распрацоўвае абласны камітэт Менскай абласной арганізацыі БСДП. Дадзеныя праекты канчаткова зацвяржаюцца абсалютнай большасцю галасоў дэлегатаў канферэнцыі.

3.9.1. Праект парадку дня канферэнцыі дасылаецца ў першасныя арганізацыіі не пазней, чым за 3 дні да даты правядзення канферэнцыі.

3.9.2. Усе праекты, арганізацыйныя і палітычныя дакументы, якія плануецца ўхваліць на канферэнцыі, павінны быць досланы ў першасныя арганізацыіі не пазней, чым за 3 дні да даты правядзення канферэнцыі.

3.10. Старшыня (прэзідуум) канферэнцыі, сэкратар (сэкратарыят) канферэнцыі вядуць абавязковы пратакольны аўдыёзапіс пасяджэння канферэнцыі. І рыхтуюць афіцыйны друкаваны пратакол канферэнцыі.

3.11. Усе матэр’ялы канферэнцыі: аўдыёзапіс, пратаколы, выніковы пратакол ─ захоўвае старшыня Менскай абласной арганізацыі БСДП альбо ягоныя намеснікі, якія кантралююць складанне афіційнага пратаколу канферэнцыі альб выпіскі з яго.

3.12. На канферэнцыю ў якасці гасцей запрашаюцца: старшыня БСДП, ягоныя намеснікі, прадстаўнікі партыйных арганізацый Менскай вобласці, якія з’яўляюцца сябрамі ЦК , ЦРК, старшыня рэвізійнай камісіі абласной арганізацыі, прадстаўнікі партыйных груп у органах муніцыпальнай улады, іншыя персоны.

3.12.1. З дазволу старшыні канферэнцыі альбо абсалютнай большасці дэлегатаў канферэнцыі запрошаным гасцям можа быць прадстаўлена слова.

3.12.2. Гасцям канферэнцыі забаронена каментаваць справаздачы кіраўніцтва арганізацыі, выступленні дэлегатаў у спрэчках шляхам адначасных рэплік і крытычных выказванняў праходам.

3.13. Для арганізацыі таемнага галасавання канферэнцыя абірае падліковую камісію, якая складаецца з не меньш 3 дэлегатаў.

3.13.1. Пратаколы падліковай каміссі ёсць неад’емная частка пратаколу справаздачна-выбарчай канферэнцыі.

3.13.2. Дэлегаты, што балатуюцца на выбарныя пасады, не могуць быць сябрамі падліковай камісіі.

3.14. Па матывам любога галасавання павінна быць не меньш 1 адного выступлення “за” і не меньш 1 адного выступлення “супраць”.

3.15. Дэлегатам і гасцям канферэнцыі даецца пэўны асноўны і дадатковы час для выступлення ў спрэчках, каментароў, даведак, аб’яў, паведамленняў.

3.15.1. Час палітычнай справаздачнай інфармацыі старшыні Менскай абласной арганізацыі БСДП да 20 хвілін, справаздачнай інфармацыі абласнога камітэту да 10 хвілін, справаздачнай інфармацыі старшыні рэвізійнай камісіі да 10 хвілін.

3.15.2. Час інфармацыі аб праектах і пастановах канферэнцыі да 10 хвілін.

3.15.3. Час выступлення ў спрэчках да 5 хвілін; па папраўках ─ да 2 хвілін; для пытанняў да 1 хвіліны; для аб’яў ─ да  2 хвілін.

3.15.4. Па просьбе прамоўцы старшыня канферэнцыі дае дадатковы час да 3 хвілін альбо з дазволу асалютнай большасці дэлегатаў ─ да 10 хвілін.

3.16. Рэкамендацыі да партыйнага этыкету з’яўляюцца даведнікавым дадаткам да існуючага Рэгламенту.

ІV. Увод у дзеянне Функцыянальнага рэгламенту, змяненні і дапаўненні да яго.

4.1. Функцыянальны рэгламент канферэнцыі Менскай абласной арганізацыі БСДП павінен быць ухвалены абсалютнай большасцю дэлегатаў канферэнцыі з іх дадаткамі і заўвагамі.

4.2. Змяненні і дапаўненні ў існуючы Рэгламент уносіць толькі канферэнцыя Менскай абласной арганізацыі БСДП.

4.3. З неабходнымі рэдакцыйнымі праўкамі абласнога камітэту Менскай абласной арганізацыі БСДП тэкст дадзенага Рэгламента ўступае ў дзеянне.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *