НАЙБУЙНЕЙШАЯ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ БЕЛАРУСІ ПАДТРЫМЛІВАЕ ДЭ-ФАКТА НАРОДНЫ ЎЛЬТЫМАТУМ СВЯТЛАНЫ ЦІХАНОЎСКАЙ УЛАДАМ?!

Аляксандр Міхайлавіч АБРАМОВІЧ

Прынамсі, такое ўражанне склалася ў мяне, калі я ў якасці сябра Прэзідыюма БСДП прысутнічаў позна вечарам 21 кастрычніка бягучага года на паседжанні гэтага кіруючага органа Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). Па-першае, амаль аднагалосна чальцы Прэзідыюма ўключылі ў парадак дня маю прапанову абмеркаваць пытанне аб падтрымцы народнага ўльтыматума Святланы Ціханоўскай уладам. Па-другое, як адзначыла падчас дыскусіі доктар паліталагічных навук, прадстаўніца Берасцейскай абласной арганізацыі партыі Ганна Канюс, пэўныя патрабаванні ўльтыматума ў тым ці іншым выглядзе сфармуляваны раней у некалькіх папярэдніх партыйных заявах і дакумантах.

Што цяпер? Цяпер можна чакаць, што сацыял-дэмакраты з БСДП у пераважнай сваёй большасці стануць апантанымі агітатарамі ўвасаблення ў жыццё і дзеяння згаданага ўльтыматума, а таксама агалошаных сродкаў яго дасягнення.

Аляксандр АБРАМОВІЧ, старшыня Мінскай абласной арганізацыі БСДП, былы палітычны эмігрант у ЗША

22 кастрычніка 2020 года

Кантактны тэлефон +375 29 567 54 16

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *