АДКРЫТЫ ЛІСТ да ЦК БСДП

Алесь Міхайлавіч Сдвіжкоў, Сябар абкама Мінскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада), старшыня рэвізійнай камісіі

Праект

Да ведама прыхільнікаў беларускай

сацыял-дэмакратыі

17 кастрычніка 2020 год

Існуючым лістом Менскі абласны камітэт БСДП выказвае свае здзіўленне, занепакоенасць і абурэнне тым, што сябры Цэнтральнага камітэту БСДП пакуль адмаўляюцца належным палітычным чынам разглядаць статутнае пытанне аб кааптацыі трох прадстаўнікоў Менскай абласной арганізацыі БСДП у склад ЦК БСДП. Такім непрымальным стаўленнем сябры ЦК БСДП адцураюцца ад сваіх статутных паўнамоцтваў на карысць бюракратычнай фанабэрыі і адміністрацыйнай пыхлівасці.

Мы лічым антыпартыйным становішча, калі ў складзе ЦК БСДП не існуе аніводнага прадстаўніка Менскай абласной арганізацыі БСДП.

На наш зацікаўлены погляд гэта непрыемна сведчыць аб сумнай адсутнасці ў БСДП сяброўскіх, калегіяльных  адносін і салідарнасці ў дачыненні не толькі да Менскай абласной арганізацыі БСДП.

Неабходна разумець, чаму варожае, бюракратычная адмова ў разглядзе прапановы Менскага абкаму аб кааптацыі новых сябраў ЦК мярзотны нагадвае лукашыстскае кіруючае самадурства, чыноўны здзек, пагардлівае, абразлівае стаўленне да ўсей цалкам партыйнай арганізацыі  Менскай вобласці.

На нашу сціплую думку згаданае дробнае, ўнытрыпартыйнае пытанне тым не менш балюча закранае вялікія праблемы каштоўнаснай арыентаванасці беларускай сацыял-дэмакратыі на салідарнасць і справядлівасць.

Жыве Беларусь!

АДКРЫТЫ ЛІСТ да ЦК БСДП: 1 комментарий

  1. Згодна з рашэннем канферэнцыі Мінскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) паказаны адкрыты ліст спецыяльна накіроўваецца ўсім членам ЦК.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *