БСДП у справе далучэння Беларусі да Рымскага статута

Як вядома, у нідэрландскім горадзе Гаага месціцца Міжнародны крымінальны суд. Яго дзейнасць рэгулюецца Рымскім статутам, які ўступіў у сілу 1 ліпеня 2002 года. Рэспубліка Беларусь пад кіраваннем рэжыма Лукашэнкі Рымскі статут не падпісала і не ратыфікавала.

Злачынствы супраць чалавечнасці, якія рэжым Лукашэнкі зараз здзяйсняе ў адносінах да беларусаў, падпадаюць пад юрысдыкцыю Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) ў Гаазе. Таму лагічна, што пад час свайго візіту ў Нідэрланды Святлана Ціханоўская на сустрэчы з прэм’ер-міністрам гэтай краіны Маркам Рутэ закранала пытанне прыцягнення да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі.

Святлана Ціханоўская заявіла, што ў будучыні Беларусь абавязкова падпіша Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суда. Пакуль гэтага не адбылося, яна будзе звяртацца ў Савет бяспекі ААН для правядзення следства і склікання трыбунала па Беларусі: “Забойствы Бандарэнка, Тарайковского, Крыўцова не застануцца беспакаранымі. Таксама ў нас ёсць сведчанні сотняў чалавек, якія былі збітыя ў турмах, прайшлі праз катаванні ці згвалтаванні. І падчас Народнага Трыбунала мы збярэм яшчэ больш доказаў, каб датычныя ў выніку панеслі адказнасць за свае злачынствы”.

Святлана Ціханоўская пад час свайго візіту ў Нідэрланды сустрэлася з беларусамі БеНіЛюкс. Ад Люксембурга там быу Міхаіл Кучараў, які ў рамках міжнароднай кампаніі #GlobalFreedomWay разам з намеснікам Барысаўскай арганізацыі БСДП (Грамада) Ігарам Леднікам ініцыяваў стварэнне сеткі міжнародных каардынатараў з мэтай прыцягнення Лукашэнку да адказнасці ў МКС у Гаазе.

Магчымасць прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці маецца пад час рэалізацыі “дарожнай карты” (eBelarus + eUnion) пры падтрымцы ЗША і Вялікабрытаніі – краінаў-гарантаў бяспекі Беларусі па Будапешцкім мемарандуме. Гэта прадугледжана ў рамках Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства.

На Сусветным Кангрэсе Беларусаў 2020, які прайшоў 31-га кастрычнiкa ў анлайн рэжыме, пад час сэкцыі “Квіток у Гаагу. Трыбунал” Ігар Леднік агучыў ініцыятыву Барысаўскай арганізацыі БСДП (Грамада) па прыцягненню Лукашэнкі да адказнасці ў МКС у якасці першага крока рэалізацыі (eBelarus + eUnion).  Краіны-гаранты ЗША і Вялікабрытаніі згодна абавязацельствам перад Беларуссю па Будапешцкім мемарандуме вынясуць на Раду Бяспекі ААН прынняццё па гэтаму пытанню адмысловай рэзалюцыі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *