У ПАДТРЫМКУ СВЯТЛАНЫ ЦІХАНЎСКАЙ

Алесь Сдвіжкоў, былы вязень сумлення, арт. 130 КК РБ

Я падтрымліваю дабрасумленныя, шчырыя, самаадданыя намаганні Святланы Ціханоўскай ва імя вольнай Рэспублікі Беларусь, дзе перад усім паважаюцца грамадзянскія свабоды, націянальная годнасць, імкненне да шчасцю і дабрабыту кожнай сямьі нашай роднай краіны.

Я цалкам за трывалую падтрымку Святланы Ціханоўскай, як сапраўднага лідара беларускага націянальнага супраціву, як духоўнай маці пратэстнага руху, як выключнай дэмакратычнай дзеячкі сучаснай Беларусі.

Я адмыслова заклікаю шаноўную Святлану Ціханоўскую разам са ўсімі яе прыхільнікамі быць рэалістамі ды супольна патрабаваць пакуль немагчымага:

─ парламентскай дэмакратыі,

─ павагі да правоў чалавека і адзінага гаспадара сваёй праці,

─ прававой дзяржавы,

─ міжнароднага трыбуналу над чырвона-зялёнымі злачынцамі,

─ вяртання нашай маладой і старажытнай краіны ў Еўропу.

Я за цудоўную жанчыну Святлану Ціханоўскую! І вельмі шаную яе жаночае беларускае хараство.

Жыве Беларусь!

21 лістпада 2020 года.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *