ПАЛІТЫЧНАЯ ЗАЯВА

“Аб ЛЮСТРАЦЫІ ВЫБАРЧЫХ КАМІСІЙ”

Менскай абласной арганізацыі БСДП
таршіня сходу Канференцыі Менскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) А.М.Сдвіжкоў

Да ведама сяброў

Менскай абласной арганізацыі БСДП

Прынята аднагалосна на канферэнцыі

Менскай абласной арганізацыі БСДП

21 лістапада 2020 года

Сярод значных фактараў, якія адметна правакуюць далейшую палітычную дэстабілізацыю Рэспублікі Беларусь, з’яўляюцца фармаванне і дзейнасць выбарчых камісій усех узроўняў, пачынаючы з ЦВК на чале з адыёзнай Л.Ярмошынай і заканчваючы ніжэйшымі электаральнымі органамі ў гарадах і раёнах краіны.

Агульнавядома, як напярэдні 9 жніўня 2020 года і ў асноўны дзень галасавання пераважная большасць чырвона-зялёных камісій па выбарам масава і сістэматычна парушалі дзеючае заканадаўства. Не існуе такіх норм Выбарчага кодэксу, літары і духа закону, якія б яны не умудрыліся зламысна тым ці іншым чынам зняважыць альбо згвалтаваць шляхам аўтарытарнага самадурства.

Менавіта дзяржаўная заганая практыка фармавання выключна праўладных выбарчых камісій ёсць і застанецца антыправавой глебай рознага кшталту злачынств, злоўжыванняў і карупцыі. Таму мы азначаем сённяшнія выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў як тыпова злачынныя арганізацыі.

У сувязі з дадзенымі падставамі мы рашуча патрабуем фундаментальнай змены складу выбарчых структур усіх узроўняў.

Тым часам усе безумоўныя дзяржаўныя фальсіфікатары, махінатары, махляры, круцелі, якія зламысна учынілі лжэвыбары 9 жніўня, павінны быць палітычна і сацыяльна пакараны ў абавязковым парадку. Бо выснова высноў прававой дзяржавы ёсць непазбежнасць грамадскага асуджэння і крымінальнага пераследу злачынцаў.

Мы пераканана прапануем, па-першае, каб усе вядомыя махінатары і фальсіфікатары выбарчых працедур зверху данізу былі неадкладна ўключаны ў асобыя  санкцыйныя спісы цывілізаваных краін, дзе не прызнаюць вынікаў ілжэвыбараў 9 жніўня.

Адначасова мы настойваем, каб усім без выключэння чальцам злачынных камісій па ілжэвыбарах 9 жніўня, стала пажыццёва забаронена ўваходзіць у склад дэмакратычных выбарчых структур усіх узроўняў.

Не выклікае аніякага сумнення, што злачынныя арганізацыі ў выглядзе варожых да дэмакратыі ілжэвыбарчых камісій амаль цалкам складзены з публічных правапарушальнікаў альбо з саўдзельнікаў масавых і сістэматычных парушэнняў сусветна прызнаных норм цывілізаванага выбарчага права.

У нашых умовах капітальная ліквідацыя і грамадзянскае пакаранне дзяржаўных ілжэвыбарчых камісій прадстаюць неабходнымі гарантыямі чэсных і справядлівых выбараў. Між іншым са старымі чальцамі злачынных чырвона-зялёных камісій паўнавартасны ўдзел цывільнага грамадства ва ўсялякіх выбарах палітычна і маральна немагчымы.

Жыве Беларусь!

Belarusian social democratic party (Hramada)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *