КАНФЕРЭНЦЫЯ МІНСКАЙ АБЛАСНОЙ АРГАНІЗАЦЫІ БСДП

20 лютага 2021 г.  у г. Мінску, у офісе Партыі, адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя Мінскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Кворум быў забяспечаны натхненнем, дысцыплінай і актыўнасцю прысутных сяброў партыі.

Асабліва хочацца адзначыць актыўную яўку членаў Мінскай раённай арганізацыі пад кіраўніцтвам Наталлі Гарачка-Басалыгі і Барысаўскай арганізацыі БСДП (Грамада) пад кіраўніцтвам Алеся Абрамовіча. У іх прысутнасці і ўдзеле адзначана поўная адпаведнасць Статуту партыі, пратаколам сходаў аб вылучэнні дэлегатаў і іх фактычнай яўцы.

У працэсе работы канферэнцыі былі абраныя:

1. Старшіня Абласной Арганізаціі БСДП (Грамада).  

Усціменка Мікалай Андрэевіч, (Пухавіцкі раён)

справа Яхімовіч Алег з Маладзечна.

2. Намеснік старшіні абласной арганізаціі БСДП (Грамада). Сябра абкаму.

  Вядучы сайта Мінскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада).

Рудкоўскі Віталь Іванавіч. (г.Барысаў)

3. Скарбнік абласной арганізаціі БСДП (Грамада).  Сябра абкаму.

   Северцаў Уладзімір Вячаслававіч (Мінскі р-н)

4. Сябра абкаму.

 Карповіч Алёна (г. Жодзіна)

 Сябра абласной арганізаціі БСДП (Грамада).

5. Згодна са статутам партыі, сябрам абкама быў абраны, з і так з высокай пасадай, паважаны

 Юрэвіч Анатоль — сябар ЦРК

6. Ревізор абласной арганізаціі БСДП (Грамада).  І навальніца парушэнняў Статута.

Міхаіл Ермаковіч, (Маладзечанскі раён).

На канферэнцыі выступіў са справаздачай аб праведзенай працы Абрамовіч Алесь Міхайлавіч, які ўжо адбыў старшынёй абласной арганізацыі два лімітавыя тэрміны. Агульным галасаваннем яго Справаздача аб дзейнасці была прынята здавальняюча.

Варта адзначыць яркія выступленні Алеся Абрамовіча, Анатоля Юрэвіча і Мікалая Усціменкі, якія адзначылі значную дзейнасць вядучага сайта Мінскай абласной арганізацыі Віталя Рудкоўскага для аб’яднання, прасоўвання і публікацыі ідэй і дзеяння абласной арганізацыі.

У сваю чаргу, абраны намеснік сташыны Мінскай абласной арганізацыі выказаў глыбокую падзяку сваім сябрам за аказаны давер і глыбокую ўдзячнасць Мінскай раённай арганізацыі ў асобе Наталлі Гарачка-Басалызе за стратэгічныя дзеянні, якія раней аказалі вырашальнае значэнне ў галасаванні. Трэба паступаць так і далей.

Асобнае слова было прадастаўлена намесніку старшыны Барысаўскай арганізацыі БСДП (Грамада)

Леднік Ігар Аляксандравіч.

  У сваім выступе ён пазначыў праграму сваёй дзейнасці і прасіў прадставіць яе ў Прэзідыум БСДП (Грамада) для далейшага разгляду на пасяджэнні ЦК БСДП (Грамада). Па дадзеным прадстаўленні было праведзена галасаванне зноў адкрытага пасяджэння абкама. Галасавалі за ўсё, рашэнне прынята аднагалосна. Мікалай Усціменка, як зноў абраны старшына абласной арганізацыі асабіста выказаў прызнанне і гонар дзейнасці Ігара Ледніка.

У наступнай публікацыі будзе прадстаўлены матэрыял Ігара Ледніка, вынікі галасавання і зварот у прэзідыум БСДП (Грамада).

Рэпарцёр Вадзім Зубец.

Belarusian social democratic party (Hramada)

КАНФЕРЭНЦЫЯ МІНСКАЙ АБЛАСНОЙ АРГАНІЗАЦЫІ БСДП: 1 комментарий

  1. Гэта канферэнцыя прайшла даволi неардынарна, цалкам змянiлася кiраунiцтва абласной арганiзацыi. Жадаю яму поспеха!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *