Юбілей БСДП (Грамада) 30 год!

Старшыня Беларускай партыі БСДП (Грамада) Ігар Барысау і
Старшыня Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук

Старшыня Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук павіншаваў БСДП з 30-годдзем! Дамовіліся выпіць разам у дзень перамогі над гэтым рэжымам!

Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)
Віншуе сябраў і прыхільнікаў БСДП з 30-годдзем!

2–3 сакавіка 1991 г. адбыўся Ўстаноўчы з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, якая 29 чэрвеня 1996 г. стала Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Народнай Грамадой), а 24 чэрвеня 2005 г. пасля змяненняў у законе перарэгістравана як Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).

Беларускі сацыялістычны рух адыграў выключную ролю ў гісторыі нашай Бацькаўшчыны як культура-, нацыя- і дзяржаватворчая сіла. Дзеля незалежнай і дэмакратычнай будучыні нашай Радзімы, у якой шануюцца правы і створаны ўмовы для заможнага жыцця чалавека, беларускія сацыялісты панеслі вялікія страты, а сам сацыялістычны рух у перыяд бальшавіцкай дыктатуры на ўсходзе краіны і польскага панавання ў Заходняй Беларусі перастаў існаваць як палітычная плынь. Аднак памяць пра яго жыла. І ў новых палітычных умовах людзі, якія даражылі традыцыямі руху за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне, вырашылі аднавіць партыю сацыял-дэмакратаў у Беларусі.

Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) віншуе ўсіх сябраў партыі з яе 30-годдзем!

Выказвае падзяку ўсім, хто на працягу гэтых год быў з намі, нягледзячы на цяжкія палітычныя ўмовы, быў верны партыі, прытрымліваўся нашых сацыял-дэмакратычных каштоўнасцяў, прапагандаваў сацыял-дэмакратычныя ідэі.

Мы верым, што партыя будзе спрыяць надыходу перамен і мы ўсе разам здолеем рэалізаваць усе нашы планы. Здароўя ўсім і добрага настрою!

Жыве Беларусь!


Зараз у наўпроставым https://youtu.be/XTjYX8TsQ2k эфіры Еўрарадыё https://t.me/euroradio разважаюць пра гісторыю партыі былыя старшыні БСДП Ірына Вештард і Алег Трусаў.

Віншаванне Заснавальнікам! З першапачатковага складу ўдзельнікаў устаноўчага з’езду ў БСДП засталося 15 чалавек. Нагадаем, што ў 1991 г. для стварэння партыі было патрэбна ўсяго 100 чалавек. На устаноўчым з’ездзе прысутнічала 147 дэлегатаў.

Belarusian social democratic party (Hramada)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *