Якую пастку рыхтуюць палітычным партыям?

Cтаршыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў і сябра ЦК БСДП, юрыст, былы суддзя Канстытуцыйнага суда Міхаіл Пастухоў у эфіры Еўрарадыё

Якую пастку рыхтуюць палітычным партыям? | Какую ловушку готовят политическим партиям?
І так нешматлікія палітычныя партыі трапілі ў чарговую складаную сітуацыю, вынікам якой можа стаць канчатковае …
Belarusian social democratic party (Hramada)

АБ ПАРТЫЙНАСЦІ ДРУКУ

Пишет a_sidarevic (a_sidarevic)
20210402 10:47:00

Сідарэвіч Анатоль Міхайлавіч, Старшыня ЦРК БСДП (Грамада)

Забраў на пошце газеты. Цяпер іх усяго тры, і ўсе—тыднёвікі: “Новы Час”, “Наша Слова” і “Ганцавіцкі Час”. З таго часу, як перастаў атрымліваць “Народную Волю”, вырашыў не падпісавацца на “Звязду”.
У “Новы Часе” на 3-й старонцы звычайна змяшчаюць фотаздымкі дзеячаў (так сказаць “людзей тыдня”) і інфармацыю пра падзеі, звязаныя з іх імёнамі. Мне было цікава, ці будзе змешчаная на гэтай старонцы інфармацыя пра затрыманне, а потым і арышт старшыні БСДП Ігара Барысава. Памятаецца, што пра арышт Мікалая Казлова, старшыні іншай партыі — Аб’яднанай грамадзянскай — пісалі. Разгарнуў газету. Ні фоты Ігаравай, ні інфармацыі пра яго арышт ні на 3-й, ні на іншых старонках.
Прынцыпы, выкладзеныя ў артыкуле Уладзіміра Ільіча “Партыйная арганізацыя і партыйная літаратура”, нікуды не зніклі. А мне кажуць пра незалежны друк. Не бывае незалежнага друку. Ён бывае або дзяржаўны, або недзяржаўны. У нармальных дзяржавах дзяржаўны друк беспартыйны, а недзяржаўны абавязкова партыйны, абавязкова калі не служыць рупарам, дык падыгрывае нейкай палітычнай плыні.

ЦІХАНОЎСКАЯ ПАБЫВАЛА НА МАГІЛЕ ЛУЦКЕВІЧАЎ

Святлана Ціханоўская і Габрыэлюс Ландсбергіс ўшанавалі Вінцэнта Канстанціна Каліноўскага і ўсклалі кветкі на магілу братоў Луцкевічаў.
Ушаноўваць Каліноўскага ёй не першыня. А вось пра тое, што яна была на магіле Луцкевічаў, я раней не чытаў. Да мінулага года пра Каліноўскага яна мо што й чула, але ці ведала хоць што-небудзь пра Луцкевічаў — пытанне. Яна ж была “мы не апазіцыя”. І нацыянальная сімволіка была ёй без патрэбы. І ўсякія іншыя “нацыянальныя замарочкі”. 2020 год стаў для яе годам хоць павярхоўнага ды вывучэння палітычнай гісторыі Беларусі.
Цікава, хто падказаў ёй наведаць магілу Луцкевічаў? Габрыэлюс Ландсбергіс ці Пранук Вячорка?
Міністр замежных спраў Літвы названы ў гонар свайго прапрадзеда — тэатральнага дзеяча Габрыэлюса Ландсбергіса. Луцкевічы былі з ім знаёмыя. У1916 годзе, калі памёр Ёнас Амбразавічус, палітычны настаўнік братоў Луцкевічаў, у “Homanie”, акрамя некралогу, пісанага Антонам Луцкевічам, пад псеўданімам Žemkalnis быў змешчаны некралог Габрыэлюса Ландсбергіса “Šiaulių Dėde (Пасмертны ўспамін)”.
Габрыэлюс Ландсберіс-Жамкальніс таксама памёр у 1916-м. Ён меў сына Вітаўтаса (дойлід); Вітаўтас меў сына Вітаўтаса, мастацтвазнаўцу, лідэра Саюдзіса, потым неаднаразовага старшыню Сойму Літоўскай Рэспублікі; у гэтага Вітаўтаса нарадзіўся таксама Вітаўтас, пісьменнік, кінорэжысёр; у пісьменніка і рэжысёра нарадзіўся цяперашні міністр замежных спраў. Вось такая дынастыя. Дарэчы, псеўднаім Жамкальніс — пераклад на літоўскую прозвішча Ландсбергіс.

Сідарэвіч Анатоль Міхайлавіч
Старшыня ЦРК БСДП (Грамада)

Belarusian social democratic party (Hramada)