
Калі казаць пра беларускі стабілізец, то ён заключаецца ў тым, што Беларусь сярод краін Еўропы практычна не сыходзіць 9-й пазіцыі ззаду паводле валавага прадукту на душу насельніцтва.
За Беларуссю сёння ідуць: Сербія (ваявала), Паўночная Македонія (пасіўны ўдзел у Косаўскай вайне), Боснія і Герцагавіна (ваявала), Албанія (пасіўны ўдзел у Косаўскай вайне), Малдова (Прыднястроўскі крызіс), Україна (гібрыдная вайна), Косава (ваявала).
Вось як ацэньваюць эканоміку Беларусі Міжнародны валютны фонд (МВФ) і Сусветны банк.
МЕСЦА БЕЛАРУСІ СЯРОД КРАІН ЕЎРОПЫ (ЗЗАДУ)
Паводле МВФ | Паводле Сусветнага банка | ||||||
2016 | 2017 | 2019 | 2020 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 |
9 | 9 | 8 | 9 | 10 | 9 | 9 | 8 |
Паводле МВФ
У 2019 г. Беларусь апярэдзіла Чарнагорыя. У Чарнагорыі было $22447 на душу насельніцтва, у Беларусі — 19984.
У 1920-м Чарнагорыя зноў адстала (19252 супраць 20187).
Па выніках 2020 г. Чарнагорыя і Сербія наступаюць Беларусі на пяты.
Паводле Сусветнага банка
У 2016 г. Беларусь апераджала Балгарыю. У Беларусі было $18347 на душу насельніцтва, у Балгарыі — 18115.
З 2017 г. Балгарыя апярэдзіла Беларусь. У 2019 г. у Балгарыі 24561 на душу насельніцтва, у Беларусі — 19943. У балгараў істотны рост у параўнанні з 2016 г. Яны ўжо набліжаюцца да багатага на карысныя выкапні Казахстану.
Апераджае Беларусь і Чарнагорыя.
ВАЛАВЫ ПРАДУКТ НА ДУШУ НАСЕЛЬНІЦТВА (У ДАЛЯРАХ ЗША)
Паводле МВФ | Паводле Сусветнага банка | ||||||
2016 | 2017 | 2019 | 2020 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 |
18074 | 18931 | 19984 | 20187 | 18347 | 18066 | 19331 | 19943 |
Нягледзчы на “мадэрнаізацыю” і “інавацыі”, прырост не ўражвае. Эканамісты, пэўна, называюць такі стан рэчаў стагнацыяй.
Калі гэта беларусам абяцалі сярэднемесячны заробак 500 даляраў? Летась ён склаў 514 ці то 520 даляраў, а сёлета можа быць меншы: інфляцыя, санкцыі.
АПОШНЯЕ. Нумар перад назвай каіны паказвае яе сусветны рэйтынг, нумар у дужках — еўрапейскі.
У спісах чамусьці няма Андоры, Ліхтэнштайна і Манака. Паверце, не самыя бедныя краіны.
Ізраіль у гэтым спісе таму, што краіна за 73 гады існавання перажыла чатыры вайны (самую першую назаўтра пасля абвяшчэння незалежнасці) і масу меншых збройных канфліктаў. Апошні развіваецца на нашых вачах. Стабільная там вайскова-палітычная нестабільнасць, але краіна развіваецца. Колькі было народу ў Ізралілі ў 1948-м? І колькі цяпер? У Беларусі ж колькасць насельніцтва, мякка кажучы, не павялічваецца.
Пра міграцыйную палітыку дацкіх сацыял-дэмакратаў
Анатоль Сідарэвіч | 21 мая 2021 г., 00:37 (6 дней назад) | ![]() ![]() | |
Гл.: https://www.bbc.com/russian/features-57191379
Здагадваюся, што ўрад таварышкі Мэтэ Фрэдэрыксен ўжо дасталі аматары шчодрай дацкай сацыялкі. Тое, што ўрад, вызвалўшыся ад іх, хоча накіраваць грошы на паляпшэнне дабрабыту грамадзян, згадваецца ў тэксце Бі-бі-сі між іншым. А яны, аматары сацыялкі, не хочуць інтэгравацца, хочуць жыць сваімі кварталамі, раёнамі са сваімі правіламі. Пэўна, дацкія сацыялісты не хочуць таго галаўнога болю, які зведалі ад сваіх мусульманаў у Францыі сацыялісты прэзідэнт Алянд і прэм’ер Вальс. (Макрон узяўся за іх крута.) Калі Францыя ці Англія маюць даўжкі перад сваімі былымі калоніямі ў Афрыцы і Азіі, то калоніямі Даніі былі Нарвегія ды Ісландыя і застаюцца Грэнландыя ды Фарэрскія астравы. З імі ў Даніі няма праблем.
Сідарэвіч Анатоль Міхайлавіч, Старшыня ЦРК БСДП (Грамада)
