Беларускі Хельсінкскі Камітэт атрымаў другое папярэджанне Мінюста

2 верасня Вярхоўны Суд вынес рашэнне па скарзе Беларускага Хельсінкскага Камітэта на пісьмовае папярэджанне Міністэрства юстыцыі. Суддзя Ганна Сакалоўская адмовіла ў задавальненні скаргі БХК, прызнаўшы дзеянні Мінюста законнымі.

«Адзінай падставай для вынясення нам пісьмовага папярэджання з’явілася непрадстаўленне часткі запытаных Мінюстам дакументаў у тэрмін да 16 ліпеня. Пры гэтым у офісе БХК 14 ліпеня быў праведзены ператрус, а сам офіс — апячатаны. Запытаныя дакументы знаходзіліся ў апячатаным офісе, іх непрадстаўленне было абумоўлена выключна аб’ектыўнымі абставінамі, якія не залежаць ад праваабаронцаў. Пазіцыя Мінюста ў судзе апісваецца прыкладна так: вы маглі прадставіць дакументы і да ператрусу», — піша @belhelcom

Для Беларускага Хельсінкскага Камітэта гэта другое папярэджанне за год. Наяўнасць двух папярэджанняў на працягу аднаго года дае Міністэрству юстыцыі фармальнае права звярнуцца ў Вярхоўны Суд з пазовам аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання.

Belarusian social democratic party (Hramada)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *