
Старшыня ЦРК БСДП
ПАСЛЯ ПАДЛІКУ ГАЛАСОЎ У АКРУГАХ
Партыя | Працэнт галасоў | Мандатаў | ||
2017 | 2021 | 2017 | 2021 | |
ХДС/ХСС | 32,9 | 24,1 | 246 | 196 |
СДПГ | 20,5 | 25,7 | 153 | 206 |
Альтэрнатыва | 12,6 | 10,3 | 94 | 83 |
СвДП | 10,7 | 11,5 | 80 | 92 |
Левая партыя | 9,2 | 4,9 | 69 | 39 |
Зялёныя | 8,9 | 14,8 | 67 | 118 |
Іншыя | 5,0 | 8,7 | — | 1 (SSW) |
У Нямеччыне змешаная выбарчая сістэма: дэпутатаў выбіраюць па партыйных спісах і ў акругах.
ВЫНІКІ ВЫБАРАЎ У АКРУГАХ
СДПГ — 123
ХДС—95
ХСС (у Баварыі)—45
Альтэрнатыва—17
Зялёныя—16
Левыя—3
Тлумачэнне. Левая партыя па партыйным спісе не адолела 5-працэнтны парог, аднак яна ўзяла тры мандаты ў акругах, і гэта дазваляе ёй атрымаць 39 крэслаў у Бундэстагу.
SSW, якая атрымала 1 мандат, —гэта Südschleswigsche Verein (па-дацку: Sydslesvigsk Forening), Паўднёвашлезвігскае аб’яднанне, арганізацыя дацкай меншасці ў Паўднёвым Шлезвігу.
І маленькі кур’ёз. Кандыдат ад зялёных перамог у роднай акрузе Арміна Ляшэта, былога кандыдата ХДС на пасаду канцлера. Ужо раздаюцца галасы за адстаўку Ляшэта з пасады старшыні ХДС, а Маркуса Зёдэра — з пасады старшыні баварскага Хрысціянска-сацыяльнага саюза. Але не ўсё так кепска: сацыял-дэмакраты не атрымалі рашучай перамогі, таму магчыма, што яны застануцца без партфеля канцлера.
Магчымыя кааліцыі. Разглядаюць дзве магчымыя ўрадавыя кааліцыі: чорна-зялёна-жоўтую (ХДС/ХСС, Зялёныя, Свабодная дэмакратычная партыя) або чырвона-зялёна-жоўтую (СДПГ, Зялёныя, СвДП). Як жартуюць у Нямеччыне, караля робяць зялёныя і лібералы.
ВЫНІКІ ВЫБАРАЎ У ПалатУ дэпутатаў у Берліне
Партыя | Працэнт галасоў | Мандатаў | ||
2016 | 2021 | 2016 | 2021 | |
СДПГ | 21,55 | 22,2 | 38 | 33 |
ХДС | 17,61 | 18,8 | 31 | 28 |
Левая партыя | 15,64 | 13,0 | 27 | 19 |
Зялёныя | 15,19 | 19,4 | 27 | 28 |
Альтэрнатыва | 14,16 | 7,6 | 25 | 11 |
СвДП | 6,70 | 7,2 | 12 | 11 |
Піраты | 1,73 | — | — | |
Tier | 1,87 | — | — | |
PARTEI | 1,95 | — | — | |
Іншыя | 3,60 | 11,8 | — |
Выбары ўрадавага бургамістра Берліна
Учора адбываліся непасрэдныя выбары ўрадавага (правячага) бургамістра (regierender Bürgermeister) Берліна. Перамагла кандыдатка ад СДПГ, федэральная міністарка ў справах сям’і, пажылых грамадзян, жанчын і моладзі Францыска Гіфай (Giffey). Яна выступае за чырвона-зялёную ўрадавую кааліцыю ў Берліне.
Выбары ландтага ў Мекленбургу—Пярэдняй Памераніі
Партыя | Працэнт галасоў | Мандатаў | ||
2016 | 2021 | 2016 | 2021 | |
СДПГ | 30,6 | 39,6 | 26 | 34 |
Альтэрнатыва | 20,8 | 16,7 | 18 | 14 |
ХДС | 19,0 | 13,3 | 16 | 12 |
Левая партыя | 13,2 | 9,9 | 11 | 9 |
Зялёныя | 4,8 | 6,3 | — | 5 |
СвДП | 3,0 | 5,8 | — | 5 |
НДП | 3,0 | — | — | |
Tier | 1,2 | — | — | |
Іншыя | 4,4 | 8,4 | — |
З 36 акругаў СДПГ перамагла ў 34-х.
Цяпершняя міністр-прэзідэнтка Мануэла Швезіг (Schwesig) будзе зноў фарміраваць урад гэтай федэральнай зямлі.
Сідарэвіч Анатоль Міхайлавіч Старшыня ЦРК БСДП |
