Нужен ли нам транзит беженцев?

Сябра Мiнскага Абкама БСДП, казначэй Северцаў Вадзім Вячаслававіч

Стоит оговорить, кого здесь подразумеваю под термином беженец. Это выходец из Азии или Африки, который имеет на руках 5-15 тысяч долларов и который стремиться попасть в развитые страны Запада: Германию. Великобританию, Скандинавские страны.
Если рассматривать ситуацию с беженцами с позиции обычного человека, то на абсолютное большинство граждан это никак не влияет. Влияет на тех, кто непосредственно этот транзит организовывает, на тех, кто их обслуживает, а это от перевозчиков до персонала гостиниц и немного затрагивается сфера услуг. Что имеет от этого режим? – Тяжело сказать. Платят ли мигранты непосредственно режиму? – Таких сведений пока нет. То что есть, так это ввоз в стану валюты, оплату услуг госструктур и организациям сервиса, которые приближены к правителю и непосредственно занимаются беженцами от прилёта самолетом до отправки в приграничную зону. Отдельной строкой можно выделить проблемы, которые вызывают беженцы странам Запада. Я думаю, что это даже стоит в приоритете, а деньги уже на втором. А сколько ввозят беженцы денег в нашу страну? – Опять же, из-за недостаточности данных можно только предполагать. Если условно к нам прилетает в день 100 человек и каждый отдаёт здесь около 10 тысяч долларов, то получается 1 миллион. Цифра условная. День на день не приходится, да и всё ли суммы здесь остаются, но в целом за месяц можно говорить как минимум о 30 миллионах.
Стоит ли на всё это как-то реагировать? Пока не стоит. Некая часть граждан РБ имеет от этого, подавляющее большинство – ничего, а вот когда правосудие заработает, то вопросы появятся. Во всём мире судят за организацию нелегальной миграции, по крайней мере в его цивилизованной части. Думаю, что и мы доживём до того времени, когда Беларусь будет ассоциироваться не просто с географическим центром Европы, а все-таки с её цивилизованной частью. А пока что: Вітаем на беларускай зямлі. На поўнач – Латвія і Літва, на захад – Польшча, Беларусь – тут, Радзіма ў адваротным накірунку.

Belarusian social democratic party (Hramada)

Праект закона “Аб грамадскіх абмеркаваннях праектаў рашэнняў, якія прымаюцца дзяржаўнымі органамі, а таксама органамі мясцовага кіравання і самакіравання”.

Старшыня экспертна-аналітычнай камісіі, доктар юрыдычных навук, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, сябра БСДП Міхаіл Пастухоў. Фото Ольги Хвоин

Сябрамі экспертна-аналітычнай групы БСДП пад кіраўніцтвам Міхаіла Пастухова падрыхтаваны праект закона “Аб грамадскіх абмеркаваннях праектаў рашэнняў, якія прымаюцца дзяржаўнымі органамі, а таксама органамі мясцовага кіравання і самакіравання”. Азнаёміцца з праектам таксама можна на сайце Сябрамі экспертна-аналітычнай групы БСДП пад кіраўніцтвам Міхаіла Пастухова падрыхтаваны праект закона “Аб грамадскіх абмеркаваннях праектаў рашэнняў, якія прымаюцца дзяржаўнымі органамі, а таксама органамі мясцовага кіравання і самакіравання”. Азнаёміцца з праектам таксама можна на сайце партыi.

http://bsdp.org/sites/bsdp/files/documents/praekt_ab_sluhannyah_da_druku.pdf

Асноўныя мэты і задачы праекта канцэпцыі і закона “Аб грамадскіх абмеркаваннях праектаў рашэнняў, якія прымаюцца дзяржаўнымі органамі, а таксама органамі мясцовага кіравання і самакіравання”.

Мэтай рэформы з’яўляецца максімальнае пашырэнне сферы ўдзелу грамадзян, палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў у абмеркаванні праектаў дзяржаўных рашэнняў, а таксама пытанняў мясцовага значэння.

Для дасягнення гэтай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:

  • прыняць спецыяльны закон, у якім прапісаць формы і парадак рэалізацыі права грамадзян на ўдзел у абмеркаванні ўсіх значных пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця;
  • адмяніць неабгрунтаваныя абмежаванні гэтага канстытуцыйнага права грамадзян у дзеючым заканадаўстве (напрыклад, Закон “Аб масавых мерапрыемствах” ад 30 снежня 1997 г., акты мясцовых Саветаў дэпутатаў, якія ўстанаўліваюць парадак правядзення масавых мерапрыемстваў на тэрыторыі гарадоў і раёнаў);
  • павысіць ролю палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў у правядзенні грамадскіх абмеркаванняў праектаў дзяржаўных рашэнняў, а таксама любых значных пытанняў на мясцовым узроўні;
  • развіваць ініцыятыву грамадзян у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця;
  • забяспечыць доступ грамадскасці (іх прадстаўнікоў) да сродкаў масавай інфармацыі, уласнікам якіх з’яўляюцца рэспубліканскія і мясцовыя органы ўлады.

Асноўныя меры па рэалізацыі рэформы
У мэтах правядзення рэформы прапануецца:
1) замацаваць на заканадаўчым узроўні абавязковасць грамадскіх абмеркаванняў найбольш важных праектаў дзяржаўных рашэнняў.
У прыватнасці, у такім парадку павінны падлягаць абмеркаванню:

  • праекты нарматыўных прававых актаў, якія ўстанаўліваюць крымінальную і адміністрацыйную адказнасць;
  • праекты нарматыўных прававых актаў, якія прадугледжваюць новыя падаткі і зборы;
  • праекты нарматыўных прававых актаў, якія змяняюць устаноўлены ў заканадаўстве адміністрацыйна-тэрытарыяльны лад;
  • праекты рашэнняў, звязаныя з адводам зямельных участкаў для дзяржаўных патрэб;
  • праекты рашэнняў у сферы архітэктуры, горадабудаўніцтва і будаўніцтва;
  • праекты рашэнняў у сферы навакольнага асяроддзя (экалагічнай бяспекі).
    На Парламент, Урад, міністэрствы і дзяржаўныя камітэты варта ўскласці абавязак публікаваць праекты названых рашэнняў на адмысловым сайце для наступнага абмеркавання.
    Органы мясцовага кіравання і самакіравання абавязаны самастойна або па заяве (патрабаванні) паўнамоцных суб’ектаў прадстаўляць праекты падрыхтаваных імі рашэнняў для грамадскага абмеркавання.
    2) дапусціць у якасці ініцыятараў грамадскіх абмеркаванняў наступных суб’ектаў:
  • дзяржаўныя органы, органы мясцовага самакіравання, іншыя суб’екты, якім даручана распрацоўка праектаў рашэнняў (макетаў, эскізаў);
  • палітычныя партыі і іншыя грамадскія аб’яднанні, зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку;
  • ініцыятыўныя групы грамадзян: у колькасці не менш за 50 чалавек – у адносінах да праектаў рашэнняў, якія прымаюцца на рэспубліканскім узроўні; у колькасці не менш за 10 чалавек – у адносінах да праектаў рашэнняў, якія прымаюцца на рэгіянальным узроўні;
  • дэпутаты Парламента, а таксама дэпутаты мясцовага прадстаўнічага органа ў колькасці, устаноўленым у адпаведным Рэгламенце.
    3) забяспечыць максімальна шырокае абмеркаванне праектаў дзяржаўных рашэнняў, а таксама рашэнняў, якія прымаюцца на мясцовым узроўні.
    У гэтых мэтах грамадскае абмеркаванне можа ажыццяўляцца ў наступных формах:
  • размяшчэнне на сайце дзяржаўнага органа, органа мясцовага кіравання і самакіравання праекта нарматыўнага прававога акта, яго абгрунтавання і каментароў;
  • размяшчэнне на сайце дзяржаўнага органа, органа мясцовага кіравання і самакіравання праектнай дакументацыі ў галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці;
  • правядзенне экспазіцыі (выставы) праекта і пры неабходнасці прэзентацыі праекта;
  • у іншых даступных формах, якія дазваляюць грамадскасці скласці цэльнае ўяўленне аб праектах рашэнняў, падрыхтаваных для прыняцця.

Дадатковай формай грамадскага абмеркавання можа быць абмеркаванне праектаў рашэнняў на адкрытых пасяджэннях дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання.
4) пастаянна пашыраць сферу грамадскіх абмеркаванняў.
Па ініцыятыве ўпаўнаважаных суб’ектаў могуць праводзіцца абмеркаванні іншых праектаў рашэнняў дзяржаўных органаў i службовых асоб, калі аб такіх праектах стала вядома грамадскасці. Ва ўсялякім разе, абмеркаванне можа праводзіцца, калі названыя праекты закранаюць правы, свабоды і абавязкі грамадзян і юрыдычных асоб і ўстанаўліваюць новыя падыходы да прававога рэгулявання пэўнай сферы грамадскіх адносін.
5) развіваць практыку грамадскіх абмеркаванняў на мясцовым узроўні.
Менавіта на мясцовым узроўні часцей за ўсё ўзнікаюць праблемы паміж уладай і мясцовай супольнасцю. Тут недастаткова абмежавацца абмеркаваннем праектаў рашэнняў, што прымаюцца органамі мясцовай улады. Грамадзяне павінны мець магчымасць удзельнічаць у абмеркаванні і вырашэнні любых пытанняў, якія прадстаўляюць грамадскі інтарэс.
6) ўрэгуляваць парадак удзелу грамадзян у вырашэнні мясцовых пытанняў.
У законе варта ўстанавіць, што грамадскія абмеркаванні могуць праводзіцца па ўсіх пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі органаў мясцовага кіравання і самакіравання, акрамя выпадкаў, калі гаворка ідзе аб пытаннях, якія тычацца размеркавання сродкаў мясцовага бюджэту і забеспячэння грамадскага парадку.
Ініцыятарамі грамадскіх слуханняў могуць выступаць групы мясцовых жыхароў (напрыклад, у колькасці не менш за 5% спісачнай колькасці жыхароў, якія зарэгістраваны або маюць ўласнасць на адпаведнай адміністрацыйнай тэрыторыі).

Belarusian social democratic party (Hramada)