Дык вось у чым справа

Вадзім Северцаў. Сябра абкама Менскай абласной арганізацыі

Усяго 162 чалавекі валодаюць паловай багаццяў Казахстана, у той час як большасць жыхароў краіны жыве на $1300 у год, заявіў Такаеў. Па яго словах, гэты разрыў у даходах і стаў асноўнай прычынай пратэстаў. А як так здарылася, што краіна, якая валодае незлічонымі багаццямі, якая прыцягнула безліч заходніх інвестыцый, раптам аказалася ў такім становішчы? Нагадаю, што Казахстан здабывае урану у чатыры раза больш, чым Расія і ЗША разам.
Казахстан быў прыкладам для астатніх краін былога СССР ( акрамя Прыбалтыкі) па развіццю эканомікі і рэформам. Амаль 30 год ім кіраваў Назарбаеў, за якого галасавалі пад 90 адсоткаў грамадзян і ніколі не ставілася пад сумнеў яго легітымнасць. Але час ідзе, гады прырастаюць, а сілы змяншаюцца і Назарбаеў не стаў чакаць, пакуль паложаць у труну і перадаў паўнамоцтвы свайму прыемніку – Такаеву. Якога, адзначу, выбралі на досыць дэмакратычных выбарах. Перадаў паўнамоцтвы, але за сабой захаваў нітачкі, якімі і збіраўся паціху кіраваць краінай.
І вось тут пайшло нешта не так. То лі народ, які дагэтуль дараваў яму ўсё, стаміўся; то лі тытул “Елбасы” не спадабаўся; то лі там былі якія іншыя прычыны, але паўстала амаль уся страна. Удалося зрынуць нават адзін помнік, армія і паліцыя разгубіліся і толькі жорсткі растрэл людзей у Алматы, ды ўвод войск АДКБ дазволіў неяк спыніць пратэстоўцаў.
Пабачым, якія вывады зрабіў Такаеў, але я не веру ў то, что пачнуцца нейкія праскрыпцыі ў інтарэсах простых людзей. Верагодна, што тых, хто пры Назарбаеве стаў валодаць мільярдамі, неяк трасануць, і, нават, кагосьці паказальна асудзяць, але сістэма не зменіцца. На рэштках Савецкага саюза пакуль могуць расці толькі манархіі. Пасля камунізму зноў у феадалізм. З адной розніцай: там скакалі на кані, а тут на боінгах з мерседэсамі. Ці я памыляюся?

Belarusian social democratic party (Hramada)

Leave a Reply

Your email address will not be published.