АКТУАЛЬНЫЯ ВЫЗНАЧЭННІ

14.12.2020 г.


Алесь Здзвіжкоў, былы вязень сумлення, арт. 130, ч.2 КК РБ

21 лістапада 2020 года на канферэнцыі Менскай абласной арганізацыі БСДП было праведзена невялічкае сацыялагічнае апытанне.

У апытанні удзельнічалі 86% дэлегатаў, што сведчыць аб дастатковай рэпрэзентатыўнасці. Анкетуемым былі прапанованы 5 пытанняў з адметнымі вынікамі.

Табліца № 1

─ Ці лічаце вы, што пратэстны рух з 9 жніўня развіваецца ў правільным накірунку?

Так %Не %Няма адказу/Цяжка адказаць %
572914
Як бачым, большасць апытаных станоўча ўспрымае развіццё палітычных падзей, якія прывелі існуючую ўладу да значнага агульнадзяржаўнага крызісу. А вось чаго канкрэтна і калі яны таго чакаюць, мы можам разгледзіць у наступным выглядзе.

Табліца № 2

─ Калі вы чакаеце кардынальных перамен да лепшага ў палітычным рэжыме РБ?

Праз 2-3 месяца %У наступным годзе %Праз 3-4 гады %Ніколі %
295714

Такім чынам большасць занадта аптымістычна ставіцца да магчымых  палітычных вынікаў беларускага цывільнага супраціву. Прычым у наібліжыйшы час. Але ж сумных песімістаў сярод апытаных няма.

Даволі цікава выглядаюць і асабістыя адносіны апытаных да беларускага цывільнага супраціву адносна іх персанальнага ўдзелу ў тых ці іншых публічных палітычных акцыях пасля 9 жніўня.

Табліца № 3

─ Ці ўдзельнічаце вы асабіста ў пратэстным рухе цывільнага супраціву?

Актыўна ўдзельнічаю %Маральна і публічна падтрымліваю %Употай падтрымліваю %Абыякавы да акцый пратэсту %
4357

Тое, што значныя адсоткі апытаных дэлегатаў канферэнцыі лічаць сабе неад’емнай часткай цывільнага супраціву, таксама даволі паказальна.

Табліца № 4

─ Ацаніце, калі ласка, па трохбальнай шкале, як падтрымліваюць пратэстны рух партыйныя кіруючыя структуры. (Незадавальняюча 0, Задавальняюча 1, Добра 2)

 Прэзідуум ЦК БСДП %ЦК БСДП %Менскі абкам %
Незадавальняюча578614
Задавальняюча                 431486
Добра
Рэйтынг падтрымкі316

Як бачна, аніводная кіруючая структура БСДП не заслуговае добрай адзнакі апытаных дэлегатаў у аднасінах да падтрымкі беларускага цывільнага супраціву. Тым часам умоўна задаволена той падтрымкай толькі меньшасць. У тым ліку на думку большасці апытанных ЦК БСДП амаль не падтрымлівае пратэстны рух. А вось па меркаванням апытаных Менскі абкам ставіцца даволі станоўча і лаяльна  да беларускага супраціву, які пачаўся 9 жніўня 2020 года.

Табліца 5

─ Ці лічаце вы Святлану Ціханоўску нефармальным лідарам  нацыі?

Так  %Не %Няма адказу/Цяжка адказаць %
8614

Безумоўна, у пераважнай большасці апытаных Святлана Ціханоўская карыстаецца вялікім маральным і палітычным аўтарытэтам.

Хацелась бы верыць, што розная ды карысная незалежная сацыялагічная праца ў межах беларускага цывільнага супраціву будзе працягвацца і пашырацца на прафесіянальным узроўні не толькі праз фокус-групы і кантэнт-аналіз.

Алесь Здзвіжкоў, былы вязень сумлення, арт. 130, ч.2 КК РБ.

Belarusian social democratic party (Hramada)