АДКРЫТЫ ЛІСТ да ЦК БСДП

Алесь Міхайлавіч Сдвіжкоў, Сябар абкама Мінскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада), старшыня рэвізійнай камісіі

Праект

Да ведама прыхільнікаў беларускай

сацыял-дэмакратыі

17 кастрычніка 2020 год

Існуючым лістом Менскі абласны камітэт БСДП выказвае свае здзіўленне, занепакоенасць і абурэнне тым, што сябры Цэнтральнага камітэту БСДП пакуль адмаўляюцца належным палітычным чынам разглядаць статутнае пытанне аб кааптацыі трох прадстаўнікоў Менскай абласной арганізацыі БСДП у склад ЦК БСДП. Такім непрымальным стаўленнем сябры ЦК БСДП адцураюцца ад сваіх статутных паўнамоцтваў на карысць бюракратычнай фанабэрыі і адміністрацыйнай пыхлівасці.

Мы лічым антыпартыйным становішча, калі ў складзе ЦК БСДП не існуе аніводнага прадстаўніка Менскай абласной арганізацыі БСДП.

На наш зацікаўлены погляд гэта непрыемна сведчыць аб сумнай адсутнасці ў БСДП сяброўскіх, калегіяльных  адносін і салідарнасці ў дачыненні не толькі да Менскай абласной арганізацыі БСДП.

Неабходна разумець, чаму варожае, бюракратычная адмова ў разглядзе прапановы Менскага абкаму аб кааптацыі новых сябраў ЦК мярзотны нагадвае лукашыстскае кіруючае самадурства, чыноўны здзек, пагардлівае, абразлівае стаўленне да ўсей цалкам партыйнай арганізацыі  Менскай вобласці.

На нашу сціплую думку згаданае дробнае, ўнытрыпартыйнае пытанне тым не менш балюча закранае вялікія праблемы каштоўнаснай арыентаванасці беларускай сацыял-дэмакратыі на салідарнасць і справядлівасць.

Жыве Беларусь!

ПАЛІТЫЧНАЯ ЗАЯВА “Аб ЛЮСТРАЦЫІ ВЫБАРЧЫХ КАМІСІЙ”

Алесь Міхайлавіч Сдвіжкоў, Сябар абкама Мінскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада), старшыня рэвізійнай камісіі

Да ведама сяброў

Менскай абласной арганізацыі БСДП

і дэлегатаў абласной партыйнай канферэнцыі 21 лістапада бягучага года.

Прынята аднагалосна на пашыранам пасяджэнні Менскага абкаму.

17 кастрычніка 2020 год

Сярод значных фактараў, якія адметна правакуюць далейшую палітычную дэстабілізацыю Рэспублікі Беларусь, з’яўляюцца фармаванне і дзейнасць выбарчых камісій усех узроўняў, пачынаючы з праславутай ЦВК на чале з адыёзнай Л.Ярмошынай і заканчваючы ніжэйшымі электаральнымі органамі ў гарадах і раёнах краіны.

Агульнавядома, як напярэдні 9 жніўня 2020 года і ў асноўны дзень галасавання ўсе чырвона-зялёныя камісіі па выбарам масава і сістэматычна парушалі дзеючае заканадаўства. Не існуе такіх норм Выбарчага кодэксу, літары і духа закону, якія б яны не умудрыліся зламысна тым ці іншым чынам зняважыць альбо згвалтаваць шляхам аўтарытарнага самадурства.

Менавіта дзяржаўная заганая практыка фармавання выключна праўладных выбарчых камісій ёсць і застанецца антыправавой глебай рознага кшталту злачынств, злоўжыванняў і карупцыі. Таму мы азначаем сённяшнія выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў як тыпова злачынныя арганізацыі.

У сувязі з дадзенымі падставамі мы рашуча патрабуем фундаментальнай змены складу выбарчых структур усіх узроўняў.

Тым часам усе безумоўныя дзяржаўныя фальсіфікатары, махінатары, махляры, круцелі, якія зламысна учынілі лжевыбары 9 жніўня, павінны быць палітычна і сацыяльна пакараны ў абавязковым парадку. Бо выснова высноў прававой дзяржавы ёсць непазбежнасць грамадскага асуджэння і крымінальнага пераследу злачынцаў.

Мы пераканана прапануем, па-першае, каб усе вядомыя махінатары і фальсіфікатары выбарчых працедур зверху данізу былі неадкладна ўключаны ў асобыя  санкцыйныя спісы цывілізаваных краін, дзе не прызнаюць вынікаў ілжевыбараў 9 жніўня.

Адначасова мы настойваем, каб усім без выключэння чальцам злачынных камісій па ілжевыбарах 9 жніўня, стала пажыццёва забаронена ўваходзіць у склад дэмакратычных выбарчых структур усіх узроўняў.

Не выклікае аніякага сумнення, што злачынныя арганізацыі ў выглядзе варожых да дэмакратыі ілжевыбарчых камісій амаль цалкам складзены з публічных правапарушальнікаў альбо з саўдзельнікаў масавых і сістэматычных парушэнняў сусветна прызнаных норм цывілізаванага выбарчага права.

У нашых умовах капітальная ліквідацыя і грамадзянскае пакаранне дзяржаўных ілжевыбарчых камісій прадстаюць неабходнымі гарантыямі чэсных і справядлівых выбараў. Між іншым са старымі чальцамі злачынных чырвона-зялёных камісій паўнавартасны ўдзел цывільнага грамадства ва ўсялякіх выбарах палітычна і маральна немагчымы.

Жыве Беларусь!

ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫ РЭГЛАМЕНТ канферэнцыі Менскай абласной арганізацыі БСДП

Алесь Міхайлавіч Сдвіжкоў

праект

ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫ РЭГЛАМЕНТ

канферэнцыі Менскай абласной арганізацыі БСДП

І. Уводзіны.

1.1. Дадзены Рэгламент мае сваёй мэтай упарадачыць і ўдакладніць правядзенне і працу канферэнцыі Менскай абласной арганізацыі БСДП згодна са статутам БСДП, а таксама пільнымі патрэбамі першасных суполак БСДП.

1.2. Канферэнцыя з’яўляецца вышэйшым статутным органам Менскай абласной арганізацыі БСДП.

ІІ. Умовы правядзення канферэнцыі.

2.2. Канферэнцыя збіраецца па рашэнню Менскага абласного камітэту БСДП альбо па патрэбаванню 1/3 гарадскіх, районных арганізацый, першасных суполак, альбо па патрэбаванню  рэвізійнай камісіі, якія выказаны на працягу аднаго месяца.

2.3. Канферэнцыя склікаецца на выснове адпаведнай пастановы Менскага абласнога камітэту БСДП, якая вызначае дату канферэнцыі і норму прадстаўніцтва ад гарадскіх, районных арганізацый, першасных суполак.

2.4. Канферэнцыя (таксама справаздачна-выбарная канферэнцыя) праводзіцца не радзей чым адзін раз у два гады.

ІІІ. Рэгламентарнае правядзенне канферэнцыі.

3.1. Абсалютнай большасцю (1\2 плюс адзін голас) упаўнаважаныя удзельнікі канферэнцыі абіраюць старшыню і сакрэтара канферэнцыі.

3.1.1. Старшыня і сакрэтар канферэнцыі з’яўляюцца службовымі асобамі, якія пільна сочаць за выкананнем усіх норм і патрэбаванняў існуячага Рэгламента. Старшыня і сакрэтар канферэнцыі забяспечываюць юрыдычнае і фактычнае прызнанне вынікаў канферэнцыі.

3.2. Абсалютнай большасцю галасоў упаўнаважаныя удзельнікі канферэнцыі абіраюць сяброў мандатнай каміссіі канферэнцыі. Пасля зацвержання пратаколаў мандатнай каміссіі упаўнаважаныя  удзельнікі канферэнцыі становяцца паўнамоцнымі дэлегатамі канферэнцыі.

3.3. Канферэнцыя правамоцна пры наяўнасці кворума на падставе абсалютнай большасці Канферэнцыя лічыцца правамоцнай, калі  ў ёй удзельнічае абсалютная большасць  дэлегатаў, якія пратакольна абраны першаснымі арганізацыямі БСДП, альбо пратакольна ўпаўнаважаныя  прадстаўнікі абсалютнай большасці першасных арганізацый БСДП у Менскай вобласці.

3.4. Усе рашэнні канферэнцыі прымаюцца, як правіла, абсалютнай большасцю (1\2 плюс адзін) галасоў дэлегатаў.

3.4.1. Пры неабходнаці магчыма галасаванне з кваліфікаванай большасцю 2/3 галасоў.

3.4.2. У асобных выпадках па прапанове старшыні канферэнцыі альбо адноснай большасці ў 1/3 галасоў дэлегатаў праводзіцца паімённае галасаванне. Аб паімённым галасаванні складаецца асобны пратакол.

3.5. Статутнае і рэгламентарнае абранне на выбраныя пасады Менскай абласной арганізацыі БСДП, ─ у тым ліку старшыні Менскай абласной арганізацыі БСДП, ягоных намеснікаў, старшыні рэвізійнай камісіі, сябраў рэвізійнай камісіі, сябраў абласнага камітэту, ─ праводзіцца толькі шляхам таемнага галасавання.

3.5.1. Абраным лічыцца сябра БСДП, за якого прагаласавала абсалютная большасць дэлегатаў канферэнцыя.

3.5.2. Пры роўнасці галасоў “за” і “супраць” праводзіцца жараб’ёўка.

3.6. Дэлегатаў на з’езд БСДП канферэнцыя Менскай абласной арганізацыі БСДП абірае толькі шляхам адкрытага галасавання.

3.7. Вотум даверу абласному камітэту Менскай абласной арганізацыі БСДП выносіцца толькі шляхам адкрытага ці паіменнага галасавання па прапанове старшыні канферэнцыі альбо адноснай большасці ў 1/3 дэлегатаў.

3.8. Старшыня (прэзідуум) канферэнцыі вядзе пасяджэнне канферэнцыі ў строгай адпаведнасці з існуючым Рэгламентам.

3.8.1. Старшыня канферэнцыі дае слова прамоўцам, пазбаўляе слова згодна з існуючым Рэгламентам і ўхваленымі Рэкамендацыямі да партыйнага этыкету.

3.8.2.  Старшыні канферэнцыі забаронена каментаваць выступленні делегатаў ў спрэчках шляхам адначасных рэплік і крытычных выказванняў праходам.

3.8.3. Старшыня канферэнцыі забяспечівае жорсткае выкананне парадку дня і праграмы канферэнцыі, захоўвае цывільныя абыходжанні грамады ў час пасяджэння згодна з ухваленымі Рэкамендацыямі да партыйнага этыкету.

3.8.4. Старшыня канферэнцыі прымае паступаючыя вусныя ці пісьмовыя прапановы дэлегатаў і ставіць іх на галасаванне.

3.8.5. Старшыня канферэнцыі папярэджвае прамоўцу за 1 хвіліну да заканчэння часу яго выступлення.

3.8.6. Старшынёй справаздачна-выбарчай канферэнцыі не могуць быць старшыня Менскай абласной арганізацыі БСДП ці ягоныя намеснікі.

3.9. Праекты парадку дня і праграму канферэнцыі распрацоўвае абласны камітэт Менскай абласной арганізацыі БСДП. Дадзеныя праекты канчаткова зацвяржаюцца абсалютнай большасцю галасоў дэлегатаў канферэнцыі.

3.9.1. Праект парадку дня канферэнцыі дасылаецца ў першасныя арганізацыіі не пазней, чым за 3 дні да даты правядзення канферэнцыі.

3.9.2. Усе праекты, арганізацыйныя і палітычныя дакументы, якія плануецца ўхваліць на канферэнцыі, павінны быць досланы ў першасныя арганізацыіі не пазней, чым за 3 дні да даты правядзення канферэнцыі.

3.10. Старшыня (прэзідуум) канферэнцыі, сэкратар (сэкратарыят) канферэнцыі вядуць абавязковы пратакольны аўдыёзапіс пасяджэння канферэнцыі. І рыхтуюць афіцыйны друкаваны пратакол канферэнцыі.

3.11. Усе матэр’ялы канферэнцыі: аўдыёзапіс, пратаколы, выніковы пратакол ─ захоўвае старшыня Менскай абласной арганізацыі БСДП альбо ягоныя намеснікі, якія кантралююць складанне афіційнага пратаколу канферэнцыі альб выпіскі з яго.

3.12. На канферэнцыю ў якасці гасцей запрашаюцца: старшыня БСДП, ягоныя намеснікі, прадстаўнікі партыйных арганізацый Менскай вобласці, якія з’яўляюцца сябрамі ЦК , ЦРК, старшыня рэвізійнай камісіі абласной арганізацыі, прадстаўнікі партыйных груп у органах муніцыпальнай улады, іншыя персоны.

3.12.1. З дазволу старшыні канферэнцыі альбо абсалютнай большасці дэлегатаў канферэнцыі запрошаным гасцям можа быць прадстаўлена слова.

3.12.2. Гасцям канферэнцыі забаронена каментаваць справаздачы кіраўніцтва арганізацыі, выступленні дэлегатаў у спрэчках шляхам адначасных рэплік і крытычных выказванняў праходам.

3.13. Для арганізацыі таемнага галасавання канферэнцыя абірае падліковую камісію, якая складаецца з не меньш 3 дэлегатаў.

3.13.1. Пратаколы падліковай каміссі ёсць неад’емная частка пратаколу справаздачна-выбарчай канферэнцыі.

3.13.2. Дэлегаты, што балатуюцца на выбарныя пасады, не могуць быць сябрамі падліковай камісіі.

3.14. Па матывам любога галасавання павінна быць не меньш 1 адного выступлення “за” і не меньш 1 адного выступлення “супраць”.

3.15. Дэлегатам і гасцям канферэнцыі даецца пэўны асноўны і дадатковы час для выступлення ў спрэчках, каментароў, даведак, аб’яў, паведамленняў.

3.15.1. Час палітычнай справаздачнай інфармацыі старшыні Менскай абласной арганізацыі БСДП да 20 хвілін, справаздачнай інфармацыі абласнога камітэту да 10 хвілін, справаздачнай інфармацыі старшыні рэвізійнай камісіі да 10 хвілін.

3.15.2. Час інфармацыі аб праектах і пастановах канферэнцыі да 10 хвілін.

3.15.3. Час выступлення ў спрэчках да 5 хвілін; па папраўках ─ да 2 хвілін; для пытанняў да 1 хвіліны; для аб’яў ─ да  2 хвілін.

3.15.4. Па просьбе прамоўцы старшыня канферэнцыі дае дадатковы час да 3 хвілін альбо з дазволу асалютнай большасці дэлегатаў ─ да 10 хвілін.

3.16. Рэкамендацыі да партыйнага этыкету з’яўляюцца даведнікавым дадаткам да існуючага Рэгламенту.

ІV. Увод у дзеянне Функцыянальнага рэгламенту, змяненні і дапаўненні да яго.

4.1. Функцыянальны рэгламент канферэнцыі Менскай абласной арганізацыі БСДП павінен быць ухвалены абсалютнай большасцю дэлегатаў канферэнцыі з іх дадаткамі і заўвагамі.

4.2. Змяненні і дапаўненні ў існуючы Рэгламент уносіць толькі канферэнцыя Менскай абласной арганізацыі БСДП.

4.3. З неабходнымі рэдакцыйнымі праўкамі абласнога камітэту Менскай абласной арганізацыі БСДП тэкст дадзенага Рэгламента ўступае ў дзеянне.

РЭКАМЕНДАЦЫІ да партыйнага этыкету

Алесь Міхайлавіч Сдвіжкоў

                                                                                            Праект

                                                                                            Другая рэдакцыя

                           РЭКАМЕНДАЦЫІ

да партыйнага этыкету і прыкладных сацыяльных установак  у   дзейнасці сябраў выбарных органоў і рабочых груп БСДП

         Скарочаная назва: Партыйны этыкет.

І. Агульныя палажэнні.

1.1. Дадзеныя Рэкамендацыі з’яўляюцца мэтадам рэгулявання і ўдакладнення цывільных узаемаадносін, калегіяльнага абыходжання і выразнасці міжасобасных зносін сябраў выбарных органоў і рабочых груп.

1.2. Партыйны этыкет ёсць комплекс прымальных паводзін у якасці фармалізаванага і ўсталяванага парадка калегіяльнага абыходжання.

1.3. Сацыяльная ўстаноўка ёсць канкрэтная падрыхтаванасць да групавых ці індывідуальных дзеянняў, якая зыходзіць з адпаведнай ацэнкі цывільнай рэчаіснасці.

1.4. Дадзеныя Рэкамендацыі маюць выключна ўмоўны, ужывальны, мадэльны, рэферэнтны характар.

1.5. Існуючыя Рэкамендацыі складаюць адкрыты рэсурс дзеля свабоднага ўжывання, далейшай распрацоўкі і публічнага распаўсюджвання.

ІІ. Ужывальныя крытэрыі партыйнага этыкету.

2.1. Перад усім партыйны этыкет рэалізуецца ў розных тыпах ці відах палітычнай ды сацыяльнай дзейнасці сябраў выбарных органаў і рабочых груп БСДП.

2.2. Кожны сябра выбарнага органа ці рабочай групы сам, без крывадушнасці і фарысейства, вызначае сваю апазіцыйную палітычную карэктнасць у неабходнай прапорцыі канфармізму і нонканфармізму, апартунізму і радыкалізму, кампраміснасці і бескампраміснасці, лагоднасці і неўтаймаванасці.

2.3. Пажадана, каб кожны сябра выбарнага органа альбо рабочай групы усведамляў сабе, што ён з’яўляецца паўнамоцным прадстаўніком тых, хто яго вылучыў і абраў на пэўную кадэнцыю. І ўвасабляе цывільную роўнасць сярод роўных любога партыйнага ўзроўню.

2.4. Крайне непрымальна, калі сябра выбарнага органа ці рабочай групы выказвае калегам бюракратычную фанабэрыю, адміністрацыйную пыхлівасць, начальніцкае хамства, каманднае грубіянства.

2.5. Пажадана, каб усякі сябра выбарнага органа альбо рабочай групы заўжды памятаў аб звычайных формулах ветлівасці ды ўзаемнай павагі пры калегіяльным абыходжанні, цывільных узаемаадносінах і міжасобасных зносінах.

2.6. Дапусцімы усялякія формы спрэчак, дэбатаў, дыспутаў, дыскусій, палемікі, эрыстыкі.

2.7. У спрэчках і крытычных выказваннях прымальны разнастайная рыторыка, стылістыка, уключна экспрэсіўную лексіку і эмацыйныя выказванні. Але ж без пераходу на асабістасці, непарламенцкія непрыстойнасці, вульгарную лаянку.

2.8. Пажадана, каб у спрэчках сябры выбарных органаў і рабочых груп прытрымліваліся экуменічнай талерантнасці і не абражалі канфесіянальных поглядаў, уключна перакананняў носьбітаў атэізму.

2.9. Рэкамендуецца ў адносінах да этнічных і моўных меншасцей ужываць сацыял-дэмакратычныя прынцыпы культурна-нацыянальнай аўтаноміі.

2.10. Пажадана гендарная і ўзроставая роўнасць цывільных узаемаадносін, калегіяльнага абыходжання і міжасобасных зносін сябраў выбарных органаў і рабочых груп. Найбольш непрымальнымі паўстаюць мужчынскі ды жаночы шавінізм ці сэксізм.

2.11. Мэтазгодна не абразіць маральныя нормы, каштоўнасныя арыентацыі, палітычныя перакананні і таму ўстрымлівацца ад прапаганды перажыткаў ды перадузятасцяў падрыўных ілжэвучэнняў накшталт марксізму, камунізму, пралетарскага інтэрнацыяналізму, анархізму і гэтак далей.

2.12. Пры абмеркаванні тых ці іншых пытанняў пажадана пазбягаць дэмагогіі і прафанацыі, шарлатанства, антынавуковага абскурантызму.

2.13. У дэбатах і дыскусіях, у палемікі, асабліва ў рэпліках непрымальна выхваляць фальшывыя дасягненні таталітарнай савецкай улады і панавання расейскага імперыялізму.

2.14. Паколькі існуюць арганізацыйныя сакрэты і тайны, а таксама прыватнасць у дачыненні да асоб і груп, абмежаванне галоснасці і публічнасці часткова дапусціма. Але ж рознае абмежаванне галоснасці і публічнасці павінна быць ухвалена выбарным органамі ці рабочай групай аднагалосна.

2.15. З мэтай пашырэння партыйнага ўплыву сацыял-дэмакратыі сябрам выбарных органаў і рабочых груп варта замацоўваць свае цывільныя кантакты і неабмежаваны ўдзел у працы разнастайных грамадскіх аб’яднанняў палітычнага накірунку. А таксама займаць у іх кіруючыя пасады.

2.16. Сябрам выбарных органаў і рабочых груп рэкамендуецца вельмі ўважліва і далікатна разглядаць арганізацыйныя, палітычныя прапановы і сацыяльныя ініцыятывы шэраговых партыйцаў. Аднак пры неабходнасці падвяргаць іх меркаванні аргументаванай крытыцы.

2.17. Рэкамендуецца пачынаць усе партыйныя мерапрыемствы своечасова ў прызначаную гадзіну. Тым часам пытанне кворуму вырашаць на працягу пасяджэння з удзелам тых, хто спазняецца па важкім і дастатковым прычынам.

2.18. У выпадку немагчымасці выконваць свае функцыянальныя абавязкі сябру выбарнага органа ці рабочай групы пажадана пакінуць сваю пасаду.

ІІІ. Меры ўдзеяння на парушальнікаў партыйнага этыкету. 

3.1. Выказаць агульнае незадавальненне ў фармаце заўвагі, вымовы, вотуму недаверу, палітычнай ці ідыялагічнай адпаведнасці.

3.2. Пазбавіць парушальніка голаса да канца пасяджэння.

3.3. Пазбавіць парушальніка голаса на абмежаваную колькасць пасяджэнняў (два, тры і больш).

3.4. Пазбавіць парушальніка голаса на азначаны тэрмін (тры, чатыры месяцы і больш).

3.5. Накласці на парушальніка грашовае спагнанне.

3.6. Рэкамендаваць адпаведнаму партыйнаму сходу ў далейшым больш не вылучаць злоснага парушальніка ў склад дадзенага выбарнага органа ці рабочай групы. Альбо рэкамендаваць адазваць парушальніка, калі гэта дазваляюць статутныя і рэгламентарныя нормы.

3.7. Усялякія меры ўдзеяння на парушальнікаў партыйнага этыкету павінны быць ухвалены абсалютнай ці кваліфікаванай большасцю ад спісачнага складу выбарнага органа ці рабочай групы.

IV. Увод у дзеянне партыйнага этыкету.

4.1. Існуючыя Рэкамендацыі могуць быць цалкам альбо часткова дадаткам да адмысловага функцыянальнага рэгламенту выбарнага органа ці рабочай групы.

4.2. Дапусціма карыстацца дадзенымі Рэкамендацыямі ў якасці рэферэнтнага даведніка і крыніцы калегіяльнага маральнага аўтарытэту.

4.3. Любы ўжывальны крытэрый павінны быць ухвалены абсалютнай ці кваліфікаванай большасцю ад спісачнага складу выбарнага органа ці рабочай груп.