Дарагія таварышы і таварышкі!

http://bsdp.org/sites/bsdp/files/publications/chasopis_pazicyya_2019_sayt.pdf

Ігар Барысаў, магістр палітычных навук.
Г А Л О Ў Н Ы Р Э Д А К Т А Р

Вы трымаеце ў руках другі нумар аналітычнага часопіса Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) “Пазіцыя”.
Як і ў першым нумары мы працягваем аргументавана працаваць над раскрыццём актуальных тэзісаў з праграмы дзеянняў БСДП.
Гэты год для БСДП быў карысным. Упершыню ў склад рабочай групы пры Міністэрстве Юстыцый Рэспублікі Беларусь быў уключаны старшыня
партыі, які актыўна працаваў над зменамі ў закон “Аб палітычных партыях”.
Таксама ў 2019 годзе сябры Грамады актыўна працавалі над прапановамі па зменах у Канстытуцыю і падрыхтавалі свой варыянт таго, як яна павінна выглядаць.
На дадзены момант ідзе праца над праектам закона “Аб амбуцмане” (адказным за правы чалавека). Наперадзе яшчэ шмат законатворчых
ініцыятыў, за якія мае намер узяцца Беларуская сацыял-дэмакратычная
партыя (Грамада). І хай пакуль не надышоў час рэформаў – мы ўводзім у
палітычны дыскурс нашыя ініцыятывы, праваднікамі якіх мы і станем з вамі ў
самы бліжэйшы час.
Заклікаю ўсіх чытачоў актыўна крытыкаваць і абмяркоўваць наша
бачанне дэмакратычнай будучыні з сацыял-дэмакратычных пазіцый.
Толькі пад час дыскусіі выпрацоўваецца агульнае бачанне, згладжваюцца пазіцыі і
дасягаецца кампраміс.
У грамадства павінна быць альтарнатыва і гэтай альтарнатывай
з’яўляецца Беларуская сацыялдэмакратычная партыя (Грамада).

З павагай,
Ігар Барысаў.