ПАПЯРЭДНІЯ ВЫНІКІ ВЫБАРАЎ У БУНДЭСТАГ І ЗЯМЕЛЬНЫЯ ПАРЛАМЕНТЫ

Сідарэвіч Анатоль Міхайлавіч
Старшыня ЦРК БСДП

ПАСЛЯ ПАДЛІКУ ГАЛАСОЎ У АКРУГАХ

ПартыяПрацэнт галасоўМандатаў
2017202120172021
ХДС/ХСС32,924,1246196
СДПГ20,525,7153206
Альтэрнатыва12,610,39483
СвДП10,711,58092
Левая партыя9,24,96939
Зялёныя8,914,867118
Іншыя5,08,71 (SSW)

У Нямеччыне змешаная выбарчая сістэма: дэпутатаў выбіраюць па партыйных спісах і ў акругах.

ВЫНІКІ ВЫБАРАЎ У АКРУГАХ

СДПГ — 123

ХДС—95

ХСС (у Баварыі)—45

Альтэрнатыва—17

Зялёныя—16

Левыя—3

Тлумачэнне. Левая партыя па партыйным спісе не адолела 5-працэнтны парог, аднак яна ўзяла тры мандаты ў акругах, і гэта дазваляе ёй атрымаць 39 крэслаў у Бундэстагу.

SSW, якая атрымала 1 мандат, —гэта Südschleswigsche Verein (па-дацку: Sydslesvigsk Forening), Паўднёвашлезвігскае аб’яднанне, арганізацыя дацкай меншасці ў Паўднёвым Шлезвігу.

І маленькі кур’ёз. Кандыдат ад зялёных перамог у роднай акрузе Арміна Ляшэта, былога кандыдата ХДС на пасаду канцлера. Ужо раздаюцца галасы за адстаўку Ляшэта з пасады старшыні ХДС, а Маркуса Зёдэра — з пасады старшыні баварскага Хрысціянска-сацыяльнага саюза. Але не ўсё так кепска: сацыял-дэмакраты не атрымалі рашучай перамогі, таму магчыма, што яны застануцца без партфеля канцлера.

Магчымыя кааліцыі. Разглядаюць дзве магчымыя ўрадавыя кааліцыі: чорна-зялёна-жоўтую (ХДС/ХСС, Зялёныя, Свабодная дэмакратычная партыя) або чырвона-зялёна-жоўтую (СДПГ, Зялёныя, СвДП). Як жартуюць у Нямеччыне, караля робяць зялёныя і лібералы.

ВЫНІКІ ВЫБАРАЎ У ПалатУ дэпутатаў у Берліне

ПартыяПрацэнт галасоўМандатаў
2016202120162021
СДПГ21,5522,23833
ХДС17,6118,83128
Левая партыя15,6413,02719
Зялёныя15,1919,42728
Альтэрнатыва14,167,62511
СвДП6,707,21211
Піраты1,73 
Tier1,87 
PARTEI1,95 
Іншыя3,6011,8 

Выбары ўрадавага бургамістра Берліна

Учора адбываліся непасрэдныя выбары ўрадавага (правячага) бургамістра (regierender Bürgermeister) Берліна. Перамагла кандыдатка ад СДПГ, федэральная міністарка ў справах сям’і, пажылых грамадзян, жанчын і моладзі Францыска Гіфай (Giffey). Яна выступае за чырвона-зялёную ўрадавую кааліцыю ў Берліне.

Выбары ландтага ў Мекленбургу—Пярэдняй Памераніі

ПартыяПрацэнт галасоўМандатаў
2016202120162021
СДПГ30,639,62634
Альтэрнатыва20,816,71814
ХДС19,013,31612
Левая партыя13,29,9119
Зялёныя4,86,35
СвДП3,05,85
НДП3,0 
Tier1,2 
Іншыя4,48,4 

З 36 акругаў СДПГ перамагла ў 34-х.

Цяпершняя міністр-прэзідэнтка Мануэла Швезіг (Schwesig) будзе зноў фарміраваць урад гэтай федэральнай зямлі.

Сідарэвіч Анатоль Міхайлавіч
Старшыня ЦРК БСДП
Belarusian social democratic party (Hramada)